Куды пераедуць менскія студэнты ў 2015 годзе
Студэнтам у Менску катастрафічна не хапае жытла — гэты факт прызнаюць на самым высокім узроўні. Шырока расьпіяраны праект «студэнцкай вёскі» на поўдні Менска дасьць прытулак толькі 8 тысячам студэнтам. А месца, з улікам астранамічных плянаў Міністэрства адукацыі па прыцягненьні замежнікаў і іх грошай у беларускія ўнівэрсытэты, трэба знайсьці для 50 тысячаў. Generation.bY прапануе будучым і цяперашнім студэнтам праверыць свае шансы засяліцца ў інтэрнаты ў бліжэйшыя чатыры гады.
→На некаторых факультэтах БДУ прахадны бал меней, чым у Акадэміі міліцыі

Скончыўся прыём на бюджэтныя месцы на большасьці факультэтаў Беларусі. У БДУ цяжэй за ўсё было стаць студэнтам праграмісцкіх і прававых спэцыяльнасьцяў, а вось на фізычны і ваенны факультэты ўнівэрсытэту набраць студэнтаў атрымалася зь цяжкасьцю. На некаторых спэцыяльнасьцях прахадны бал аказаўся нават меншы, чым у Акадэміі міліцыі.
→У Акадэміі міліцыі Беларусі будуць вучыцца в'етнамцы
У Акадэміі МУС Беларусі ў бягучым году плянуецца адкрыць факультэт падрыхтоўкі замежных адмыслоўцаў, паведаміў сёньня журналістам міністар унутраных спраў У.Навумаў.
→У Акадэміі МУС зьмянілі кіраўніцтва
Прэзыдэнт Беларусі прызначыў палкоўніка міліцыі Юрыя Мелехаўца кіраўніком Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў, вызваліўшы з гэтае пасады палкоўніка міліцыі Юрыя Яфімчыка.
→