Па-беларуску гісторыю Беларусі здае толькі кожны 5-ы абітурыент

Толькі 160 чалавек з болей як 8.3 тысячаў абітурыентаў будуць здаваць цэнтралізаванае тэставанне па грамадазнаўству, неабходнае для паступленне на юрыдычныя спецыяльнасці, па-беларуску. У іншых дысцыплінах, нават раней традыцыйна беларускамоўных, сітуацыя не нашмат лепей.
→Harlem Shake: новы хіт YouTube захапіў Беларусь

Свет паглынуўся ў чарговую YouTube-эўфарыю. Гэтым разам на змену Gangnam Style і «Call Me Maybe» прыйшоў 30-секундны фармат суцэльнага адрыву пад назовам Harlem Shake. Беларусы не адсталі і далучыліся да сусветнага пірага відэа-версій танца сваёй сціплай сотняй варыянтаў.
Гісторыя посьпеху: як зрабіць шалёна папулярны беларускамоўны паблік vkontakte
Ты штодзень заходзіш у VK, каб абнавіць стужку навінаў, і замест звычайных разумных-вясёлых-цынічных малюнкаў, што ў апошнія месяцы дамінуюць у гэтай сацыяльнай сетцы, на вочы трапляецца прыгожы малюнак з дасьціпным, але троху філязофскім тэкстам. Гэта сьведчыць пра дзьве рэчы: адзін з тваіх сяброў хутчэй за ўсё падпісаўся на старонку Lit.bel., што ў сваю чаргу робіць твайго сябра адным зь яе 17 тысячаў падпісчыкаў. Мы высьветлілі, хто стаіць за гэтай старонкай, якая цяпер паказвае самы хуткі рост сярод усіх беларускамоўных «паблікаў».
→Для каго беларускія ВНУ адчыняюць дарагія ангельскамоўныя магістратуры
Упершыню ў гісторыі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце можна будзе атрымаць дыплём, карыстаючыся ў навучаньні выключна ангельскай мовай. Сёлета такія магістратуры ў Беларусі адчыняюць эканамічныя і тэхнічныя ВНУ. Навучаньне ў іх каштуе нямала і разьлічанае найперш на замежнікаў. Але ці паедуць яны засвойваць радыёэлектроніку і кампутарныя навукі ў Беларусь?
→Маскевіч прызнаў моцнае скарачэньне ці спыненьне набору на беларускамоўныя спэцыяльнасьці

Міністар адукацыі Сяргей Маскевіч прызнаў існаваньне плянаў міністэрства па скарачэньні набору на філялягічныя спэцыяльнасьці па ўсёй краіне і патлумачыў іх недахопам вучняў і закрыцьцём школаў у сельскіх раёнах.
→Студэнты расчароўваюцца і сыходзяць з унівэрсытэтатаў

У Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце адзначаюць моцнае падзеньне колькасьці студэнтаў, што былі адлічаныя з унівэрсытэту: у параўнаньні зь мінулым годам адсотак «вылецеўшых» скараціўся ў 7 разоў. Пры гэтым расчараваньне ў будучай прафэсіі застаецца другой па папулярнасьці прычынай сыходу студэнтаў з унівэрсытэтаў у Гарадзенскай вобласьці.
→Студэнты эканамічных і юрыдычных спэцыяльнасьцяў будуць плаціць за навучаньне ў 2 разы болей за студэнтаў-тэхнікаў

Міністар адукацыі Сяргей Маскевіч назваў спэцыяльнасьці, кошты навучаньня па якіх застануцца прыкладна на тым самым узроўні. Гэта прыродазнаўчыя, тэхнічныя і мэдыцынскія спэцыяльнасьці. Астатнія, найперш юрыдычныя і эканамічныя спэцыяльнасьці, падаражэюць у два разы: «патрэбы ў іх няма».
→Што ў імені тваім?

Вітаю, сістэрс эн бразас, сёньня мы з вамі паразважаем пра ролю абстрактнай асобы ў беларускай музыцы. Дакладней — пра яе ці то «сьціпласьць», ці то нейкую гістарычна закладзеную прагу да кансьпіралёгіі! Ня бойцеся, не такая гэта і страшная тэма.
→Гараць беларускія студэнцкія інтэрнаты

За апошнія дні студінтэрнаты ў беларускіх гарадах гарэлі двойчы: у Полацку загарэлася праводка, а ў Менску праблемы ўзьніклі на кухні наймальнікаў пакою ў інтэрнаце каледжу.
→Калі ў Менску найтаньней арэндаваць кватэру

Цяпер у Менску зьняць аднапакаёвую кватэру можна і за 150 даляраў, і за 400. Кошты троху ўпалі ў час крызысу, але ў далейшым яны будуць расьці. Хаця ня ўвесь час. Спэцыялісты вылучаюць некалькі пэрыядаў, калі шукаць жыльлё і дамаўляцца аб арэндзе кватэры ў сталіцы найбольш выгодна.
→