Што ў імені тваім?
Вітаю, сістэрс эн бразас, сёньня мы з вамі паразважаем пра ролю абстрактнай асобы ў беларускай музыцы. Дакладней — пра яе ці то «сьціпласьць», ці то нейкую гістарычна закладзеную прагу да кансьпіралёгіі! Ня бойцеся, не такая гэта і страшная тэма.
→Вясёлыя і нікчэмныя недарэчнасьці тэатральна-музычнага капусьніка
22 студзеня на малой сцэне к/з «Менск» прайшоў вясёлы і дзіўны «Фэстываль нікчэмнасьцяў». Фэст прадэманстраваў самыя розныя сфэры творчых праяваў у цікавым фармаце абсурднага, незвычайнага гумару: тэатральныя мініяцюры чаргаваліся з выступамі музычных і танцавальных калектываў, імправізацыі зьмяняліся падрыхтаванымі кліпамі, аб’яднанымі шчырасьцю і жыцьцёвым пазытывам.
Увесь фэст быў прасякнуты разумнай сатырай на сучасны шоў-бізнэс. Часта акторы самі не маглі вытрымаць такую ў вышэйшай ступені сьмешную абсурднасьць сваіх выступаў і ледзьве стрымліваліся, каб не разрагатацца.
→Беларускі шоў-бізнэс на 368 старонках унікальнай «Энцыкляпэдыі беларускай папулярнай музыкі»
Ларыса Грыбалёва, Лявон Вольскі, Gods Tower, Аляксандар Саладуха, Neuro Dubel — пад адной вокладкай у энцыкляпэдыі зьмясьціліся каля 570 выканаўцаў, кампазытараў, паэтаў, прадусараў, кліп-мэйкераў, гукарэжысэраў, выдаўцоў і іншых прадстаўнікоў папулярнай сцэны. Прэзэнтацыя ўнікальнага выданьня прайшла ўчора ў Менску.
→75% беларускай музыкі: «кумірамі моладзі мусяць быць беларусы»
У міністэрстве культуры лічаць, што «75%» дапамаглі раскруціць беларускіх музыкаў. Сваімі думкамі падзяліўся з Generation.by беларускі артыст Лявон Вольскі, які сёньня прэзэнтаваў сольны альбом.
→Мік Джагер і Марцін Скарсэзэ здымуць фільм
Фронтмэнт The Rolling Stones Мік Джагер стане прадусарам новага фільма легендарнага рэжысэра Марціна Скарсэзэ «The Long Play» пра музычную індустрыю за апошнія 30 год.
→Рete-Paff у паглыбленьні
Апошнім днём зімы Піт Паўлаў запрашае да доўгачаканае шоў-прэзэнтацыю фольк-праекту Рete-Paff - прэзэнтацыя альбому «Pahlyblennie».
Я кахаю Парыж!
З 9 па 18 лютага ў Доме Кіно можна пазнаёміцца з 20-цю рознымі гісторыямі каханьня і любові, сумнымі і вясёлымі, але аб’яднанымі Парыжам – мо, магчыма, у іншым месцы такога б не здарылася. Як кажуць героі, «гэта шчасьце, хай сабе і вар’яцкае, але ж шчасьце».
→Выходзяць першыя "Песьні Свабоды"
1 студзеня 2006 году пра пачатак сваёй працы абвесьціў незалежны лэйбл “VoliaMusic”. Яго стваральнікі далёка наперад не загадваюць, але ўжо ў лютым плянуюць выдаць складанку “Песьні свабоды”.
→