Беларускі шоў-бізнэс на 368 старонках унікальнай «Энцыкляпэдыі беларускай папулярнай музыкі»
Ларыса Грыбалёва, Лявон Вольскі, Gods Tower, Аляксандар Саладуха, Neuro Dubel — пад адной вокладкай у энцыкляпэдыі зьмясьціліся каля 570 выканаўцаў, кампазытараў, паэтаў, прадусараў, кліп-мэйкераў, гукарэжысэраў, выдаўцоў і іншых прадстаўнікоў папулярнай сцэны. Прэзэнтацыя ўнікальнага выданьня прайшла ўчора ў Менску.
→Вялікі студэнцкі фотаальбом КУЛЬТурных людзей
«Ой, гэта ж так даўна было, трэба пашукаць фота ў бацькоў», — самы папулярны адказ на першы зварот Generation.by да вядомых людзей Беларусі, якія праходзяць у праекце пад брыфам «КУЛЬТурныя людзі». Усе некалі ды былі студэнтамі, здавалі курсавыя, адрываліся ды адпачывалі. Калі як не ў Дзень Студэнта сабраць разам рарытэтныя фота студэнцкага часу вядомых зараз людзей? З такой сьветлай ідэяй выправіліся мы на пошукі.
Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Сяргей Міхалок, Аляксандар Кульлінковіч, Ганна Вольская, Ігар Варашкевіч, Піт Паўлаў, Міхал Анемпадыстаў, Адам Глёбус, Кася Камоцкая, Зьміцер Падбярэскі, Саша Ракавец, Віталь Артыст, Каця Пытлева — усім ставім «выдатна»! ;)
Больш таго, напрыканцы фотаальбома чытачоў чакае асобны фотасюрпрыз.
→Адборышча-2006: абраныя ўдзельнікі конкурснай часткі Басовішча
На двухдзённым адборачным канцэрце, які ў гэтым годзе ўпершыню атрымаў адмысловую назву “Адборышча”, 28-29 чэрвеня выступілі 17 маладых камандаў. Па выніках канцэрту сябры журы абралі 9 гуртоў, якія паедуць 21-22 ліпеня змагацца за прызы Басовішча ў Польшчу.
→Першы дзень Адборышча адбыўся!
Забаронены 2 разы сёлетні адборачны тур Басовішча распачаўся з трэцяй спробы. Учора ў Менску прайшла першая частка Адборышча.
→Сябры журы пра крытэры адбору ўдзельнікаў "Адборышча-2006"
На дыстанцыі Басовішча засталося 16 камандаў з 37-мі заяўленых ад пачатку. Судзьдзі абіралі кожны сваю 16-ку гуртоў, плюс дадатковыя 4, што мусілі трапіць на лаўку запасных. У выніку падсумаваньня гэтых дадзеных атрымаўся агульны сьпіс, гурты зь якога і будуць выступаць на "Адборышчы-2006". Пра крытэры адбору гуртоў, якімі кіраваліся сябры журы, чытайце ніжэй.
→