Кушнер, Артыст і Сабураў аб’ядналіся ў гурт Slowmotion і прадставілі кліп

Кушнер, Артыст і Сабураў аб’ядналіся ў гурт Slowmotion і прадставілі кліп

Сумесны музычны праект сьпявачкі Тані Кушнер, лідэра «Без Билета» Віталя Артыста і кліпмэйкера Мацея Сабурава атрымаў назоў Slowmotion. Гурт рыхтуе да хуткага рэлізу максі-сынгл, запусьціў сайт ды прэзэнтаваў дэбютны кліп «Bystander».

→…
05.04.2011

Віталь Артыст стане асабістым шафёрам для прыхільніка

7 лістапада можна будзе ўбачыць, як да канцэртнай залі «Мінск» пад’едзе аўтамабіль зь Віталём Артыстам за стырном і аўтарам лепшага фан-відэа на песьню «Без Билета» ў якасьці пасажыра. Да гэтага лідэр «безьбілетнікаў» пад’едзе наўпрост да пад’езду, у якім жыве прыхільнік, альбо сустрэне яго на вакзалі. Творчы конкурс аматарскіх кліпаў гурт абвясьціў напярэдадні свайго штогадовага сьвята Дзень Безьбілетніка.

→…
04.10.2010
Віктар Пазьнякоў

«Не таньчыць, не сьпявае, а хаміць і кідаецца рыбай» — Віталь Артыст пра музыку, публічнасьць і дзяцінства

«Не таньчыць, не сьпявае, а хаміць і кідаецца рыбай» — Віталь Артыст пра музыку, публічнасьць і дзяцінства

Халодным зімова-вясновым вечарам я стаю і чакаю Віталіка каля аднаго зь менскіх кінатэатраў. Вакол яшчэ шэра і зябка. Мой позірк спрабуе зачапіцца за людзей навокал, якія сьпяшаюцца на сэанс ці то проста дадому, але шэрасьць і аднастайнасьць вечаровых вобразаў прывабіць безнадзейна няздольныя. І тут зьяўляецца ён — яркі, аранжавы, загарэлы. «Суцэльная Афрыка», — думаю я і ўсьміхаюся.

→…
27.04.2010
Воля Вітушка

У гасьцях у Віталя Артыста

Такі настрой панаваў 14 лютага ў малой залі к/з «Менск» на сольным канцэрце лідэра гурта «Безь Білета» Віталя Артыста. «Адзін кватэрнік» прайшоў у выглядзе імправізаванай рэпэтыцыі, творчага экспэрымэнту зь сяброўскім «паказам талентаў з хорам менскай публікі», запісамі новых варыяцыяў песень і запальваючымі танцамі. Рэпартаж з насамрэч незвычайнага вечару — на Generation.bY.

→…
16.02.2010
tarka

14 лютага сольны канцэрт Віталя Артыста

14 лютага сольны канцэрт Віталя Артыста

У дзень Сьвятога Валянціна лідэр «Без Билета» Віталь Артыст ладзіць сольны канцэрт «Адзін Кватэрнік» у малой залі к/з «Мінск».

→…
14.01.2010

Апошняя «Рок-каранацыя»: Маладэчна, аркестар і «трохгаловы» Міхалок

Ляпіс Трубяцкой, Рок-каранацыя 2008

Гледачоў «Рок-каранацыя 2008» сустрэла выступам сымфанічнага аркестру, а музыкаў навінамі пра недастатковы гук і магчымасьць прысутнічаць у залі толькі ў часе свайго выступу — увесь канцэрт музыкі пратусаваліся ў агульнай грымёрцы, бо ў залю з бэджам «удзельнік» не пускалі. А паколькі ў праграме сёлетняй Рок-каранацыі было 12 гуртоў, то імпрэза ад пачатку падзялілася на «аркестравую ў залі» і «рокавую ў грымёрцы».

→…
16.03.2009
Воля Кузьміч

Гурт году на Рок-каранацыі 2008 — «Ляпіс Трубяцкой»

Гурт году на Рок-каранацыі 2008 — «Ляпіс Трубяцкой»

«Гурт году», «Альбом году» і «Песьня году» — тры кароны з васьмі атрымаў «Ляпіс Трубяцкой» на цырымоніі «Рок-каранацыя 2008». У гурта «Безь Білета» — дзьве кароны, яшчэ па кароне ў «Троіцы», «ДзеціДзяцей» ды Esprit.

→…
15.03.2009
Воля Кузьміч

60-я inside: атмасфэра ў часе здымкаў кліпаў да новага музычнага праекту ў стылі 60-х

Удзельнікі відэакліпаў музычнага праекту ў стылі 60-х

За ноч у Менску зьнятыя кліпы на песьні да новага супольнага музычнага праекту ў стылі 60-х. У аб’ектывах відэакамэраў у яркіх вобразах запальвалі вядомыя музыкі, акторы, а таксама прыгожыя й калярытныя гледачы. Што адбывалася па-за сцэнай — у дадатковым фотарэпартажы Generation.bY.

→…
11.12.2008
Воля Кузьміч

Начны фотарэпартаж: у Менску прайшлі здымкі відэа да 11 песень з новага музычнага праекту ў стылі 60-х

Сьвятлана Зелянкоўская ў праекце 60-х

Супольны музычны праект у стылі 60-х, песьні да якога напісаў Лявон Вольскі, на завяршальным этапе падрыхтоўкі. У Менску прайшлі здымкі відэа-кліпаў да ўсіх 11 песень з унікальнага праекту. Лявон Вольскі, Павал Булатнікаў, Алег Хаменка, Уладзімір Пугач, Віталь Артыст, Сьвятлана Зелянкоўская, Ганна Хітрык, Руся, Воля Самусік і іншыя — у эксклюзіўным «начным» фотарэпартажы Generation.bY героі новага музычнага праекту на здымачнай пляцоўцы ў шыкоўных вобразах 60-х.

→…
11.12.2008
Воля Кузьміч

Дзень beZbiletnika 2008: «Паліце меней, каб паветра ўсім хапіла!»

Дзень beZbiletnika 2008: «Паліце меней, каб паветра ўсім хапіла!»

З поўным аншлягам адсьвяткаваў гурт beZ bileta заснаваны ім жа «Дзень Безьбілетніка». 7 лістапада ў менскі «Рэактар» трапіць было складана. Нагодаў для сьвята было шмат: Дзень бізьбілетніка, здымкі непасрэдна на канцэрце відэа для будучага кліпа Безь Білета на песьню «Дзьве лодкі», а яшчэ ў гэты вечар лідэр гурта Віталь Артыст прэзэнтаваў сольны інструмэнтальны альбом «Не безь білета».

→…
11.11.2008
tarka
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0659 seconds.