Начны фотарэпартаж: у Менску прайшлі здымкі відэа да 11 песень з новага музычнага праекту ў стылі 60-х
Супольны музычны праект у стылі 60-х, песьні да якога напісаў Лявон Вольскі, на завяршальным этапе падрыхтоўкі. У Менску прайшлі здымкі відэа-кліпаў да ўсіх 11 песень з унікальнага праекту. Лявон Вольскі, Павал Булатнікаў, Алег Хаменка, Уладзімір Пугач, Віталь Артыст, Сьвятлана Зелянкоўская, Ганна Хітрык, Руся, Воля Самусік і іншыя — у эксклюзіўным «начным» фотарэпартажы Generation.bY героі новага музычнага праекту на здымачнай пляцоўцы ў шыкоўных вобразах 60-х.
→Лявон Вольскі: у Менску рыхтуецца новы супольны музычны праект
На адной з музычных студыяў Менску ўжо каторы дзень вядзецца актыўная праца над новым супольным праектам беларускіх музыкаў. Усе песьні для праекту, які будзе прэзэнтаваны ўжо вельмі хутка, напісаў Лявон Вольскі, натхнёны музыкай 60-х з усяго сьвету. У музыцы 60-х Лявона натхніў ня толькі рокенрол, але й францускія, амэрыканскія, кітайскія і іншыя мэлёдыі таго часу.
Склад вакалістаў новага праекту таксама нечаканы і сабраў удзельнікаў вельмі розных гуртоў: «Палац», «Крамбамбуля», «Ляпіс Трубяцкой», «Клёндайк», «Зьмяя», «ДзеціДзяцей», Anyway!, Tarpach ды іншых вядомых, але «пакуль сакрэтных» выканаўцаў.
Наагул ініцыятары праекту стараюцца пакуль трымаць большасьць інфармацыі пра сваё дзецішча ў сакрэце. Але Generation.bY удалося ўжо разьведаць дастаткова шмат і нават зрабіць фотаздымкі з запісу ў студыі.
→«Валянцінаўская Крамбамбуля» для закаханых у жыцьцё
Сувязі вырашаюць усё — вось і скарысталіся сваім добрым знаёмствам са Сьвятым Валянцінам крамбамбульцы, запрасіўшы яго на сьвяточны канцэрт 14 лютага. Ён, дарэчы, аказаўся моцна падобным да Віктара Шалкевіча. Пакуль Валянцін разаграваў пачуцьці ў залі, на поўную моц працаваў ЗАГС: любая пара магла атрымаць пасьведчаньне за подпісам Сьвятога і яго прыгожых памочніц.
→