«Дзецідзяцей» адсьвяткавалі дзіцячы ўзрост і хуткі рост
Творчая каманда з трох тэатралаў (Аня Хітрык, Дзьмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй) і чатырох прафэсійных музыкаў (Юля Глушыцкая, Паша Чымбаевіч, Андрэй Сапанека і Вова Ліхашапка) сьвяткуе сёлета два гады. 13 чэрвеня зь песьнямі, жартамі, жыцьцёвымі гісторыямі і хваляваньнямі гурт «Дзецідзяцей» сьвяткаваў сваё нараджэньне адмысловым канцэртам.
→«Мора, сонца і пальмы, і гарачы пясок, і цытрынавы сок...»: Цунамі пазытыву ад Крамбамбулі
21 траўня ў канцэртнай залі «Менск» Крамбамбуля пабурыла ўсе геаграфічныя і сынаптычныя стэрэатыпы. Гавайскі пляж, лета, сонца, пальмы, кактэлі і вечнае сьвята — музыка і пазытыў ап’яняюць: «накрыла» ўсіх.
«Хвалі пазытыву» — гэта канцэрт, шоў, тэатар, імправізацыя, выбух адрэналіну як у музыкаў, так і ў залі. Атрымліваць асалоду, таньчыць, вадзіць карагоды гледачам не заміналі і крэслы. А вялікая сцэна канцэртнай залі «Менск» дала волю разгуляцца музыкам.
→«Валянцінаўская Крамбамбуля» для закаханых у жыцьцё
Сувязі вырашаюць усё — вось і скарысталіся сваім добрым знаёмствам са Сьвятым Валянцінам крамбамбульцы, запрасіўшы яго на сьвяточны канцэрт 14 лютага. Ён, дарэчы, аказаўся моцна падобным да Віктара Шалкевіча. Пакуль Валянцін разаграваў пачуцьці ў залі, на поўную моц працаваў ЗАГС: любая пара магла атрымаць пасьведчаньне за подпісам Сьвятога і яго прыгожых памочніц.
→Падрыхтоўка да «Рамантычнага канцэрту» Крамбамбулі ідзе поўнай хадой
Лявон Вольскі ў тэлерэкляме запрашае на спатканьне 14 лютага ў West World Club, а прасунутыя аматары ўжо чакаюць новага грандыёзнага шоў ад Крамбамбулі. Заяўленыя дуэты Лявона з Русяй, Машай Яр, Вольгай Самусік, з опэрнай сьпявачкай Нінай Цішко. А GenerationbY удалося падгледзець, як рыхтуюцца да сьвяточнага шоў і рэпэтуюць Аня Хітрык, Сьвятлана Зелянкоўская, Лявон Вольскі энд компані. Фотадоказы дадаюцца.
→