«Апошні золак» – вядомыя музыкі супраць смяротнага пакарання
На пачатку кастрычніка вядомыя беларускія музыкі прадставяць новы супольны праект «Апошні золак», у якім возьмуць удзел Лявон Вольскі, Ганна Хітрык, Зміцер Вайцюшкевіч ды іншыя выканаўцы.
→Бясплатныя шэнгенскія веды
Пачуўшы назоў літаратурнага фэста «Шэнгенка», некаторыя маглі падумаць, што там раздаюць бясплатныя шэнгенскія візы. Аднак на фэсце раздавалі бясплатныя веды па сучаснай літаратуры некаторых краін Шэнгенскай зоны. Цікава, што назву для мерапрыемства прыдумаў пісьменнік Павел Касцюкевіч, перад якім праблемы атрымаць шэнгенскую візу не стаіць, бо ён мае ізраільскае грамадзянства.
→«Каму ўвогуле можна верыць?» — Лявон Вольскі і Ганна Хітрык прэзэнтавалі супольны кліп
Лявон Вольскі і Ганна Хітрык прэзэнтавалі сёньня відэакліп на супольную песьню «Вера, надзея, любоў». Здымкі відэа, рэжысёрам якога стаў Мацей Сабураў, адбыліся два месяцы таму, усяго за тры дні да таго, як Ганна нарадзіла сына.
→Лявон Вольскі і Ганна Хітрык працуюць над супольным кліпам
Вестка, што адна зь вядучых акторак Купалаўскага тэатру Ганна Хітрык нарадзіла першынца Сьцяпана, абляцела інтэрнэт. Але мала хто ведае, што літаральна за пару дзён да родаў Ганна працавала ў студыі зь Лявонам Вольскім.
Лявон Вольскі і перадвыбарчая клясыка
Добры і правільны канцэрт зь лепшымі беларускімі поп-рокавымі зоркамі на заднім фоне і Лявонам Вольскім ва ўсім белым на вастрыі падзей — з пункту гледжаньня камэрцыйнага посьпеху рашэньне бясконца правільнае. І тым ня менш арганізатары вырашылі падкінуць дадатковай саланаватасьці ў згатаваную па даўнім рэцэпце музычную салату, анансаваўшы канцэрт за 3 дні да прэзыдэнцкіх выбараў, ну, і заадно, за 8 дзён да Калядаў.
→Ганна Хітрык падаросьлела і прэзэнтавала Sunduk
2 кастрычніка ў Палацы культуры вэтэранаў адбылася прэзэнтацыя новага праекту Ганны Хітрык — S*unduk. Гэта быў першы Ганьнін выхад на музычную сцэну пасьля прыпыненьня дзейнасьці вядомага гурта «Дзецідзяцей». Маючы больш, чым трохгадовую гісторыю посьпеху і тры альбомы на сваім рахунку, гурт спыніў існаваньне ў чэрвені, тым самым павергнуўшы ў шокавы стан сталых прыхільнікаў. Працягам музычнай самарэалізацыі для Зьмітра Есяневіча і Міхаіла Зуя стаў новы праект «Или-или», які ў бліжэйшы час выступіць з канцэртам. А ўражаньні ад першага выступу S*undukа чытайце ў рэпартажы.
2.10 — S*unduk — новы музычны праект экс-музыкаў «Дзецідзяцей»
А вось і доўгачаканая навіна ад музыкаў гурта «Дзецідзяцей», якія з пачатку лета аглушылі ўсіх прыхільнікаў навіной пра спыненьне дзейнасьці і сыход у бестэрміновы адпачынак. Ганна Хітрык, Юлія Глушыцкая, Павал Чымбаевіч, Андрэй Сапаненка, а таксама гітарыст Клім Лукьянёнак падрыхтавалі цалкам новую праграму знаёмай і любімай усімі творчасьці. Прэзэнтацыя «Сундука» пройдзе 2 кастрычніка, а пра што ён — чытаем у аповедзе, дзе добра пазнаецца стыль Ганны Хітрык.
→Гурт «Дзецідзяцей» прыпыняе сваё існаваньне
«Гэтым летам гурт «Дзецідзяцей» вырашыў сысьці ў бестэрміновы адпачынак», — на сайце гурта днямі зьявілася паведамленьне пра тое, што калектыў фактычна прыпыняе сваё існаваньне. Ганна Хітрык пацьвердзіла Generation.by інфармацыю пра бестэрміновы адпачынак «Дзецідзяцей».
→Лявон Вольскі здымае тэлеказку
«Аднойчы ў Барахляндыі» — пад такой назвай хаваецца новы аўтарскі праект Лявона Вольскага. Здымачная група два тыдні працавала ў начныя зьмены, а галоўныя ролі сыгралі і сьпелі Ганна Хітрык, Сьвятлана Зелянскоўская і Алег Гарбуз. Зараз пад кіраўніцтвам рэжысэра Мацея Сабурава ва ўсю моц ідзе мантаж і зьвядзеньне трэкаў. А што адбывалася на здымачнай пляцоўцы новага праекту – у эксклюзіўным фотарэпартажы Generation.bY.
→ПраВакацыі: адгадваем, хто на здымку!
Фота зроблена ў час начных здымак аднаго казачнага каляднага праекту, які рабіўся ў амаль сакрэтных умовах.
→