Тэлеказка Лявона Вольскага «Аднойчы ў Барахляндыі» зьявілася онлайн (+відэа)
«Сьнежны завулак 10 альбо Аднойчы ў Барахляндыі» днямі зьявіўся ў Сеціве. «Тэлеказка здымалася напрыканцы 2009 году, калі ў Беларусі яшчэ была стабільнасьць і курс даляру не даходзіў, нават, да 3000 рублёў», — узгадваюць стваральнікі стужкі. Тады фільм быў паказаны на тэлеканале Белсат, а таксама быў дасяжны невялікім накладам на дысках.
→Лявон Вольскі здымае тэлеказку
«Аднойчы ў Барахляндыі» — пад такой назвай хаваецца новы аўтарскі праект Лявона Вольскага. Здымачная група два тыдні працавала ў начныя зьмены, а галоўныя ролі сыгралі і сьпелі Ганна Хітрык, Сьвятлана Зелянскоўская і Алег Гарбуз. Зараз пад кіраўніцтвам рэжысэра Мацея Сабурава ва ўсю моц ідзе мантаж і зьвядзеньне трэкаў. А што адбывалася на здымачнай пляцоўцы новага праекту – у эксклюзіўным фотарэпартажы Generation.bY.
→«За нас, за вас! За нефць, за газ!»
Самы час прыдумваць віншаванкі і тосты да новага году. А для натхненьня — відэаролік з Ганнай і Лявонам Вольскімі ў вобразах Сьцяпанаўны і Маргарыты Сьцяпанаўны з каляднага праекту «Сьнежны завулак 8».
→«Сьнежны завулак 8» inside альбо фотаблог са здымак каляднага праекту
Пакуль музычны відэапраект зь «незвычайнымі сустрэчамі пад новы год» рыхтуецца да эфіру, прапануем прагуляцца па «Сьнежным завулку» і зазірнуць у хатку нумар 8. Папараццы Generation.by не прапусьцілі аніводнага кроку тамтэйшых жыхароў. Выкладаем вялікі фотарэпартаж са здымак каляднага тэлешоў.
→«Усё будзе добра!» — інтэрнэт-прэзэнтацыя супольнай каляднай песьні беларускіх музыкаў
У кампазыцыі «Усё будзе добра!», якую Лявон Вольскі адмыслова напісаў для каляднага шоў «Сьнежны завулак 8», можна пачуць галасы Русі, Алега Хаменкі, Ігара Варашкевіча, Зьмітра Вайцюшкевіча, Сашы Ракаўца, Аляксандра Кульлінковіча і, натуральна, самога Вольскага. Паслухаць песьню і паглядзець кавалачак каляднага шоў можна ўжо зараз — на Generation.by.
→Упершыню да калядных сьвятаў выходзіць відэапраект беларускіх музыкаў
За тры месяцы плённай працы падрыхтаваны ўнікальны праект — першы беларускі «аганёк» з удзелам рэдкіх гасьцей тэлеэкранаў: N.R.M., IQ48, Neuro Dubel, Indiga, Крамбамбулі, Джамбібума, Палацу, Крамы, Зьмітра Вайцюшкевіча і Віктара Шалкевіча. «Сьнежны завулак 8 альбо Незвычайная сустрэча пад Новы год» — гэта сьвяточная атмасфэра, цудоўная музыка, трапныя жарты і віншаваньні вядомых людзей. У навагоднюю ноч паглядзець шоў можна будзе на канале Belsat.
→