«Усё будзе добра!» — інтэрнэт-прэзэнтацыя супольнай каляднай песьні беларускіх музыкаў

 

У кампазыцыі «Усё будзе добра!», якую Лявон Вольскі адмыслова напісаў для каляднага шоў «Сьнежны завулак 8», можна пачуць галасы Русі, Алега Хаменкі, Ігара Варашкевіча, Зьмітра Вайцюшкевіча, Сашы Ракаўц­а, Аляксандра Кульлінковіча і, натуральна, самога Вольскага. Паслухаць песьню і паглядзець кавалачак каляднага шоў можна ўжо зараз — на Generation.by.

­

Фінальную песьню «Усё будзе добра!» можна лічыць лягічным завяршэньнем ня толькі каляднага праекту, але і ўсяго году. Галоўнае — гэта дабрыня, аптымізм і вера ў заўтрашні дзень.

Пра тое, калі і як будзе гэтае ўсё добрым, распавёў Generation.by Лявон Вольскі — аўтар словаў і музыкі: 

«Усё будзе добра літаральна ў наступным годзе, думаю, праз пару месяцаў. Абсалютна добра. Хто пра што марыў, хто што плянаваў — усё зьдзейсьніцца. У добрых людзей, а не ў паганых. У нармалёвых людзей, якія жывуць паводле кодэксу — хрысьціянскай маралі, напрыклад. Я спадзяюся, што ўсё ў іх будзе добра. Не, не спадзяюся — я ўпэўнены.»

Цікава, адкуль у Лявона такая інфармацыя?

«Адтуль жа, адкуль і песьні — зь неба.»

Музыкі адзначаюць, што запісалася кампазыцыя лёгка і адразу. Прычым адбывалася гэта — так ужо супала — пасьля візыту да Праляскоўскага. Таму праца над фінальнай песьняй стала добрай маральнай падтрымкай. 

Над кампазыцыяй працавалі таксама Андрэй Баброўка — запіс і міксаваньне, ды Павал Трацяк — аранжаваньне.

Над відэа працавала «Група дасьведчаных таварышаў» © — здымкі і мантаж кліпа. Казачную атмасфэру малюнкамі і анімацыяй забясьпечыла Воля Кузьміч. А сьвяточную атмасфэру на тэлеэкране разам з музыкамі стварала кам'юніці Generation.by.

Ацаніць зробленае і зарадзіцца сьвяточна-аптымістычным настроем можна ўжо зараз:

MP3-трэк: 

«Усё будзе добра!» 128 / 256

­Выкладаецца са згоды аўтара песьні.­

­­­­
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.064 seconds.