Гурт году на Рок-каранацыі 2008 — «Ляпіс Трубяцкой»
«Гурт году», «Альбом году» і «Песьня году» — тры кароны з васьмі атрымаў «Ляпіс Трубяцкой» на цырымоніі «Рок-каранацыя 2008». У гурта «Безь Білета» — дзьве кароны, яшчэ па кароне ў «Троіцы», «ДзеціДзяцей» ды Esprit.
Упершыню за
За чатыры гадзіны на сцэне выступіла 12 гуртоў. Завершыўся канцэрт чаканай і прадказальнай перамогай «Ляпіса Трубяцкога» у намінацыі «Гурт году».
«Beautiful and magic! — такія эмоцыі перапаўняюць нашыя старэчыя сэрцы!» — традыцыйна патасна і іранічна прамовіў Міхалок, атрымаўшы ўсе тры кароны ў рукі.
Пераможцы ў намінацыях:
- Адкрыцьцё году — гурт «Esprit»
- Традыцыі і сучаснасьць — гурт «Троіца»
Рок-князёўна — Ганна Хітрык («ДзеціДзяцей»)- Выканаўца году — Віталь Артыст («Безь Білета»)
- Кліп году — «Мечтатели» («Безь Білета»)
- Песьня году — «Зорачкі» («Ляпіс Трубяцкой»)
- Альбом году — «Маніфэст» («Ляпіс Трубяцкой»)
Рок-карона (гурт году) — «Ляпіс Трубяцкой»
Дыплёмам «За вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускага рок-н-ролу» адзначаны Андрэй Іваноў (гурт «Зарціпо»).
Адмысловыя ўзнагароды атрымалі: IQ48 — ад Generation.bY, «Авангардшкола» — ад «Нашай Нівы», Esprit — ад univer.by, «Крама» — ад пісьменьніка і выдаўца Ўладзіміра Сіўчыкава, «Сад» — ад Эўрапейскага радыё, «Князь Чарадзей» — ад Global CD.
Esprit — адкрыцьцё 2008 году
Троіца перамагла ў намінацыі «Традыцыі і сучаснасьць»
Ганна Хітрык — Рок-князёўна 2008
Безь Білета атрымалі карону за кліп рэжысэра Максіма Сірага «Мечтатели»,
а Віталь Артыст — як «Выканаўца 2008 году»
Generation.bY распрацуе на адну зь песень IQ48 анімацыйны кліп
Другі год запар лепшая песьня году — ад «Ляпіса Трубяцкога»
Яшчэ пра «Рок-каранацыю 2008» на Generation.bY:
- Рэпартаж: Апошняя «Рок-каранацыя»: Маладэчна, аркестар і «трохгаловы» Міхалок
- Артыкул: «Рок-каранацыя 2008» — сьвята непаслухмянасьці з-за кулісаў
- Вялікі фотарэпартаж: «Рок-каранацыя 2008» у 70 здымках