Рок-каранацыю адмянілі

Са словаў Паўла Кашырына падчас учорашняга выступу гурта «Горад 312» у канцэртнай залі «Мінск» нешта здарылася са сцэнай.

Рок-каранацыя 2008

І МНС забараніла праводзіць канцэрты ў гэтай залі бліжэйшым часам. Цяпер разглядаюцца іншыя магчымасьці правядзеньня «Рок-каранацыі».

«Учора пасьля канцэрта „Горад 312“ спрацавала пажарная сыгналізацыя, нават прыехала МЧС. — кажа намесьнік дырэктара к/з „Мінск“, Алена Гамялькова. — Я не магу патлумачыць усіх тэхнічных акалічнасьцяў, але адна з куліс не працуе і сыгналізацыя пэрыядычна сьвісьціць, нашы тэхнічныя супрацоўнікі разьбіраюцца і вырашаюць праблему. Мы самі вельмі перажываем, што здарылася такая аварыя і канцэрт прыйшлося адмяніць».

Сёлета арганізатары адмовіліся ад уручэньня рок-кароны. Вырашылі правесьці галя-канцэрт з удзелам найлепшых каманд. «Крама», «Нейра Дзюбель», «Без білета», Kriwi і N.R.M. Вось толькі выступаць культавы гурт мусіў сёньня безь Лявона Вольскага. Гэта і павінна было стаць тым цьвіком, які мог сабраць поўную залю к/з "Мінск". Аднак цяпер аргнізатарам пэўна прыйдзецца шукаць іншую залю і іншы дзень для галя-канцэрту.

Настаcься Шамрэй, nn.by

16:00, 18/02/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0586 seconds.