Апошняя «Рок-каранацыя»: Маладэчна, аркестар і «трохгаловы» Міхалок
Гледачоў «Рок-каранацыя 2008» сустрэла выступам сымфанічнага аркестру, а музыкаў навінамі пра недастатковы гук і магчымасьць прысутнічаць у залі толькі ў часе свайго выступу — увесь канцэрт музыкі пратусаваліся ў агульнай грымёрцы, бо ў залю з бэджам «удзельнік» не пускалі. А паколькі ў праграме сёлетняй Рок-каранацыі было 12 гуртоў, то імпрэза ад пачатку падзялілася на «аркестравую ў залі» і «рокавую ў грымёрцы».
→16.03.2009
Гурт году на Рок-каранацыі 2008 — «Ляпіс Трубяцкой»

«Гурт году», «Альбом году» і «Песьня году» — тры кароны з васьмі атрымаў «Ляпіс Трубяцкой» на цырымоніі «Рок-каранацыя 2008». У гурта «Безь Білета» — дзьве кароны, яшчэ па кароне ў «Троіцы», «ДзеціДзяцей» ды Esprit.
→15.03.2009
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
