Дзень beZbiletnika 2008: «Паліце меней, каб паветра ўсім хапіла!»

З поўным аншлягам адсьвяткаваў гурт beZ bileta заснаваны ім жа «Дзень Безьбілетніка». 7 лістапада ў менскі «Рэактар» трапіць было складана. Нагодаў для сьвята было шмат: Дзень бізьбілетніка, здымкі непасрэдна на канцэрце відэа для будучага кліпа Безь Білета на песьню «Дзьве лодкі», а яшчэ ў гэты вечар лідэр гурта Віталь Артыст прэзэнтаваў сольны інструмэнтальны альбом «Не безь білета».

Прыхільнікі вымушаныя былі выбудавацца ў доўгую чаргу, каб трапіць у залю. А музыкі са сцэны прасілі аматараў цыгарэтаў паліць меней, каб дыхалася вальней усім прысутным.

Generation.bY прапануе фотарэпартаж з «Дня Безьбілетніка 2008».

beZ bileta

beZ bileta

beZ bileta

Поўны фотарэпартаж з «Дня Безьбілетніка 2008» (20 фота)

Таксама зараз у цэнтры ўвагі яшчэ адзін рэліз, наўпрост зьвязаны з гуртом «Безь Білета». У Расеі нядаўна выйшаў зборнік «Уроки русского. Том первый», у які ўвайшла песня «Безь Білета» «Летуценьнікі». А ў бліжэйшыя месяцы ў Расеі адбудзецца выпуск альбому «Безь Білета».

Самі ж «безьбілетнікі» рыхтуюцца да туру па Беларусі. 14 лістапада гурт выступіць у Магілёве (клюб «Ліга»), 15 лістапада — у Гомелі (ГЦК), 23 лістапада — у Бабруйску (Палац мастацтваў), 28 лістапада — у Баранавічах (клуб «New Sound Land»).

Аўтар фота Юра Сідун

tarka 18:00, 11/11/2008 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0629 seconds.