Павал Булатнікаў: «Я ж не алімпійскі чэмпіён — мяне толькі ахоўнікі ў крамах пазнаюць»

Павал Булатнікаў, Павел Булатников

Сёньня герой сталай рубрыкі Generation.bY «КУЛЬТурныя людзі» вакаліст «Ляпіса Трубяцкога» Павал Булатнікаў. У вялікім інтэрвію Павал распавядае, як пашанцавала з «бээнэфаўцамі», пра юнацкія даўгія валасы і вялікія завушніцы ў раёне «Грушаўка», пра тое, як адчуваць сябе на 25, калі табе ўжо за 30, пра працаголіка Сяргея Міхалка і тое, што назва «Беларусь» асацыюецца з трактарам.

→…

Ганна Вольская: «Каб у нас тут быць культурным чалавекам, спачатку трэба адчуць сябе беларусам»

2007-мы быў багатым на падзеі для прадусаркі Ганны Вольскай. Новы альбом Крамбамбулі, больш чым удалы выступ гурта на Басовішчы, канцэрты і карпаратывы — і ўсё з добрым настроем і ўсьмешкай. А да калядных сьвятаў Ганна зьдзейсьніла яшчэ адну задумку — «Сьнежны завулак 8». Шмат хто цікавіцца, як гэта ў Лявона атрымалася знайсьці такую жонку, якой удаецца сумяшчаць працу, сям’ю і адпачынак, прыгажосьць і ўнутранае багацьце, дзіцячую радасьць жыцьцю і дарослы падыход да бізнэсу, філязофскае стаўленьне да рэчаіснасьці і ўпэўненасьць у тым, што ўсё будзе добра.­­

­­→…

Сьвятаслаў Вакарчук пра Беларусь, палітыку, людзей і пляны «Океану Ельзи»

Сёньня Сьвятаслаў Вакарчук — дэпутат Вярхоўнай Рады ад прэзыдэнцкага блёку «Наша Украіна — Народная самаабарона». А напярэдадні свайго абраньня лідэр «Океану Ельзи» падзяліўся думкамі пра беларускі тур. На працягу ліпеня-верасьня шалені українські хлопці наведалі Горадню, Берасьце, Бабруйск, Полацак, Віцебск, Гомель і двойчы Менск.

­­→…

Вялікі студэнцкі фотаальбом КУЛЬТурных людзей

 

«Ой, гэта ж так даўна было, трэба пашукаць фота ў бацькоў», — самы папулярны адказ на першы зварот Generation.by да вядомых людзей Беларусі, якія праходзяць у праекце пад брыфам «КУЛЬТурныя людзі». Усе некалі ды былі студэнтамі, здавалі курсавыя, адрываліся ды адпачывалі. Калі як не ў Дзень Студэнта сабраць разам рарытэтныя фота студэнцкага часу вядомых зараз людзей? З такой сьветлай ідэяй выправіліся мы на пошукі.

Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Сяргей Міхалок, Аляксандар Кульлінковіч, Ганна Вольская, Ігар Варашкевіч, Піт Паўлаў, Міхал Анемпадыстаў, Адам Глёбус, Кася Камоцкая, Зьміцер Падбярэскі, Саша Ракавец, Віталь Артыст, Каця Пытлева — усім ставім «выдатна»! ;)

Больш таго, напрыканцы фотаальбома чытачоў чакае асобны фотасюрпрыз.

­→…

Арцемій Троіцкі ў Менску

Арцемій Троіцкі на сцэне Вольнага Певетра

Арцемій Троіцкі — асоба легендарная і шматбаковая. Хтосьці ведае яго як музычнага журналіста, атрымаўшага ганаровае званьне лепшага ў 1997, хтосьці — як арганізатара арыгінальных вечарын і канцэртаў, іншыя — ў якасьці глямурнага пэрсанажу расейскага шоўбізу, заснавальніка расейскага Playboy, вядоўцы тэле- і радыёпраграмаў, музычнага крытыка. Калёнку Троіцкага АК можна знайсьці нават у Cosmopolitan. А сёньня Троіцкі ў эксклюзіўным інтэрвію Generation.by.

→…

КУЛЬТурныя людзі: Сяргей Кузін

Сяргей Кузін

Smile now, cry later – напісана на татуіроўцы, зь якой Кузін жыве ўжо амаль 15 год і цалкам верыць у гэтыя словы. У жыцьці гэтага чалавека было шмат нечаканых паваротаў, лёс закідваў яго ў самыя розныя куткі сьвету. Нарадзіўшыся ў Нямеччыне, адслужыўшы ва ўкраінскім войску, Кузін апынуўся у Штатах, пасьля запусьціў адзін з самых пасьпяховых праектаў у Беларусі – Альфа радыё. Ну а зараз жыве ў Кіеве і зьяўляецца намесьнікам старшыні Рады дырэктараў кампаніі «Тавр», куды ўваходзяць Рускае радыё, Хіт-фм, Кісс-фм, а таксама кампанія ладзіць буйны фэст «Таўрыйскія гульні». Сакрэты посьпеху, цікавыя ўспаміны й амбіцыйныя пляны – ў гутарцы зь Сяргеем Кузіным

→…

«Серебряная Свадьба»: мы займаемся жыцьцём!

­«Серебряная Свадьба» выпраўляецца на сусьветныя гастролі – на сабаках, на аленях, на паветраным шары...

Напярэдадні скарэньня плянэты Зямля (наконт іншых плянэт дакладна ня скажам, бо некаторыя лічаць, быццам «Серябряная Свадьба» як раз адтуль) Франсуа дэ Бош ды непараўнальная Бенька (у якой, дарэчы, учора быў дзень народзінаў!) выцягваюць з чамаданаў прыемныя прыемнасьці, радасныя радасьці й цудоўныя цуды.

У інтэрвію: пляны праекта і ўласныя, што любяць і што ня любяць, што п'юць, адкуль такія незвычайныя ўзяліся і пра што іх музыка.

→…

КУЛЬТурныя людзі: Стэфан Эрыксан

Стэфан Эрыксан

У падручніках па найноўшай гісторыі Беларусі сярод тых, хто зрабіў важкі ўнёсак у захаваньне беларускай мовы й культуры, дакладна будзе швэд. Кіраўнік Аддзяленьня Амбасады Швэцыі ў Менску ўсяго другі год на Беларусі, але ўжо цудоўна валодае беларускай мовай. Ён нават перакладаў на швэдзкую песьні N.R.M., апавяданьні Быкава ды Арлова. Якім бачыцца сьвет з консульскага гаўбца – ў гутарцы са Стэфанам Эрыксанам.

→…

КУЛЬТурныя людзі: слухай Русю

Руся

Руся. Можна бясконца пералічваць розныя выяўленьні ейнай шматбаковай асобы – голас і душа Індыгі, рок-князёўна, радыё-вядоўца, студэнтка. Ейныя сьмелыя фотаздымкі абляцелі інтэрнэт, а прыватнае жыцьцё не дае спакою пляткарам. Пакідаючы працоўнае месца а трэцяй раніцы, Руся лічыць сябе гультаяватым чалавекам. А яшчэ яна ня ўмее катацца на ровары, п’е каву з цукрам ды малаком, мае ігуану і ўпэўнена, што беларускія музыкі – самыя лепшыя.

→…

КУЛЬТурныя людзі: «Гарадзкі» чалавек — Pete Paff

Піт Паўлаў

Да Піта Паўлава я ішла з прыкладным сьпісам падрыхтаваных пытаньняў. Ужо пасьля першых словаў я зразумела, што наўрад ці адчыню нататнік — Піта было значна цікавей слухаць, чым пытаць.

­→…

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 1.0875 seconds.