75% беларускай музыкі: «кумірамі моладзі мусяць быць беларусы»
У міністэрстве культуры лічаць, што «75%» дапамаглі раскруціць беларускіх музыкаў. Сваімі думкамі падзяліўся з Generation.by беларускі артыст Лявон Вольскі, які сёньня прэзэнтаваў сольны альбом.
«У вялікай культурніцкай палітыцы важна, каб кумірамі моладзі станавіліся беларусы. На канцэрты расейскіх выканаўцаў заўсёды раскупаюцца квіткі. Гэта заслужана, але адбываецца ў тым ліку і за кошт таго, што выканаўцам прадстаўлены этэр. Беларускія артысты таксама высокапрафэсійныя і вартыя павагі і любві публікі. Мера па прысутнасьці 75% беларускай музыкі ў этэры дазволіла зрабіць больш папулярнымі сваіх артыстаў», — лічыць першы намесьнік міністра культуры Ўладзімір Ралатка.
Ён упэўнены, што знакамітыя «75%» музыкі «made in Belarus» дазволілі раскруціць многіх беларускіх выканаўцаў.
У пацьверджаньне Рылатка прыводзіць статыстыку продажы квіткоў на канцэрты: на канцэрт Дня Беларусі на «Славянскім базары» да ўвядзеньня меры «75%» прадаваліся толькі 20% квіткоў, зараз жа — 75%.
Generation.by запытаў у беларускага музыкі, які сьпявае
«Ня ведаю, як у асноўных беларускіх артыстаў, а ў нас пакуль што стабільнасьць. У сэнсе, за выняткам трох гадоў, калі нельга было граць вялікія канцэрты, народ як зьбіраўся на нашыя канцэрты шчыльнымі радамі, так і зьбіраецца. Гэта вельмі прыемна, але наўрад ці залежыць ад 75%, бо па радыё болей круцяць іншых выканаўцаў. Твар Беларусі, напрыклад. А калі сур’ёзна, давайце лепей карыстацца статыстыкай продажаў дыскаў. І што яна паказвае? Якім накладам разышліся альбомы (калі яны ўвогуле ёсьць) раскручваймых выканаўцаў?» — задае пытаньне ў адказ Лявон.
У адказ можна толькі даць спасылку на сайт Ірыны Дарафеевай, прыкладам, дзе ёсьць сьпіс дыскаў заслужанай артысткі Беларусі, праўда, статыстыкі продажаў там няма.
Так выглядаў першы з 6 альбомаў Ірыны Дарафеевай