У Мінску пройдзе канферэнцыя па інтэрнэт-маркетынгу «Тыдзень Байнэта. Адраджэнне»

Стартаваў продаж квіткоў на трэцюю Міжнародную канферэнцыю па інтэрнэт-маркетынгу «Тыдзень Байнэта. Адраджэнне», якая пройдзе з 19 па 22 красавіка ў Прэзідэнт-атэлі ў Мінску.
→У Беларусі адбываецца масавая блакіроўка незалежных інфармацыйных сайтаў

Заблакаваныя даменныя імёны сайтаў агенцтва БелаПАН і інтэрнэт-газеты Naviny.by, на шэраг іншых незалежных рэсурсаў, якія размяшчаюцца фізічна па-за межамі Беларусі і не на беларускіх даменах, трапіць знутры Беларусі магчыма толькі праз проксі-серверы.
→YouTube ўжо абышоў TV па папулярнасці ў ЗША

Відэасэрвіс YouTube абышоў па папулярнасці тэлебачанне ў ЗША. Паводле сацыялагічнага апытання большасць амерыканцаў глядзіць відэа ў Сеціве і нават гатовыя зусім адмовіцца ад тэлевізара.
→PayPal пачынае афіцыйна працаваць у Беларусі

Сусветная кампанія інтэрнэт-плацяжоў PayPal пашырае зону сваёй прысутнасці на дзесяць новых краін, сярод якіх нарэшце ёсць і Беларусь.
→Інтэрнэт-піянеры святкуюць трыюмф і прадказваюць будучыню без людзей
«Грошы — гэта рэч, якую знайсці лягчэй за ўсё. А вось сапраўды крутую ідэю — нашмат цяжэй», 39-гадовы датчанін Яспер Буш стаіць на сцэне ў цэнтры былой стайні, а цяпер адной з галоўных культурных пляцовак Орхуса. Ягоная кампанія каштуе 2.5 мільярды даляраў і з’яўляецца буйнейшым сэрвісам па дастаўцы ежы дахаты. Ясперу больш няма пра што турбавацца.
Алесь Герасіменка піша з Даніі, дзе трапіў на вялікую тусоўку людзей, якія заснавалі цэлую жменю самых вядомых сэрвісаў Інтэрнэта: ад Скайпа да Google Maps.
→Google запускае «Шчыт» у падтрымку правааборонцаў і медыяў

Карпарацыя Google абвясціла, што будзе супрацьстаяць цэнзуры і засцерагаць незалежныя медыі і групы абароны правоў чалавека ад кібератак. Дзеля гэтага анансаваны пакет з некалькіх новых сервісаў.
→Беларусы канчаткова выйшлі ў інтэрнэт і сыходзяць з VK

Амаль палова паўнагадовых беларусаў карыстаецца інтэрнэтам хаця б некалькі разоў на тыдзень. А болей за чвэрць — штодня. Пры гэтым самай папулярнай сацыяльнай сеткай застаецца Vkontakte, нягледзячы на значны рост ахопу канкурэнтаў.
→Яшчэ адна перамога онлайн-петыцый: захаванае ўнікальнае балота пад Менскам

Актывісты-эколагі святкуюць яшчэ адну перамогу: кампанія збору электронных подпісаў за захаванне апошняга вялікага балота Пціч у менскім наваколлі прывяла да прызнання незаконнымі планаў дзяржавы здабываць торф на яго тэрыторыі. Пракуратура пад ціскам эколагаў прымусіла мясцовыя ўлады перагледзець рашэнне аб скарачэнне плошчы балотаў, якая ахоўваецца дзяржавай.
→Навошта яны гэта робяць: поспехі онлайн-петыцый у Беларусі
Як здабыць поспех у інфармацыйным шуме сацыяльных сетак з чарговай грамадскай ініцыятывай. Ці здольныя паўплываць усе гэтыя онлайн-петыцыі апошняга часу на нешта ў краіне шматгадовай вертыкальнай стабільнасці. Generation.by прасачыў за лёсам некалькіх найбольш гучных беларускіх онлайн-петыцый і сабраў рэцэпты поспеху і натхненя ў іх аўтараў.
→Тваіх сяброў у сацсетках асабліва не турбуе, што табе падабаецца

Даследчыкі прасачылі за тым, як адносіны з сябрамі ў сацыяльных сетках адбіваюцца на нашых перавагах у музыцы, кіно і літаратуры. Высветлілася, тое, як суадносяцца нашыя перавагі з сяброўскімі, істотна толькі на пачатку знаёмства. Пазней нашы густы ўжо цяжкавата змяніць.
→