Google запускае «Шчыт» у падтрымку правааборонцаў і медыяў

Карпарацыя Google абвясціла, што будзе супрацьстаяць цэнзуры і засцерагаць незалежныя медыі і групы абароны правоў чалавека ад кібератак. Дзеля гэтага анансаваны пакет з некалькіх новых сервісаў.



«Project Shield» стварае «шчыт» для сайтаў ад палітычна-матываваных DDoS-атак. Кампанія будзе прадстаўляць праз сваю інфраструктуру пацярпелым сайтам вядомы ўжо надзейны метад абароны, які хавае IP-адрас рэсурса, што трапіў пад атаку і не дапускае да яго фальшывы трафік.

Сэрвіс цяпер знаходзіцца ў стадыі тэставання. У яго прома-відэа згадваецца папулярны навінавы сайт на персідскай мове, які паспяхова апрабаваў абарону, таксама па звестках Forbes, Google абараніў сайт маніторынгу вынікаў галасавання ў Кеніі. Запіс на бэта-тэставанне адбываецца тут projectshield.withgoogle.com



Іншы новы сэрвіс Google атрымаў назву uProxy, ён накіраваны на вельмі шырокую аўдыторыю. Паўсюль, дзе карыстальнікі сутыкаюцца з цэнзурай сеціва, Google дасць магчымасць абысці яе праз дапамогу сяброў з замежжа. Фактычна любы карыстальнік зможа ўсталяваць адмысловы дадатак у браўзер, з дапамогай якога будзе наладжаны шыфраваны канал да іншага карыстальніка інтэрнэт, праз які адбудзецца аўтаматычны абыход заблакаваных у краіне рэсурсаў. Сэрвіс uProxy таксама пакуль знаходзіцца ў тэставым перыядзе, запісацца ў бэта-тэсцеры можна тут uproxy.org

Трэці сэрвіс, які прадставіў Google, ужо працуе ў поўным аб’ёме. Digitalattackmap.com у рэжыме рэальнага часу паказвае кібератакі, што цяпер адбываюцца ў сеціве.


Ягор Канапкін 13:58, 22.10.2013 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.045 seconds.