Выпускнік БДУ Іван Мяцельскі перамог у міжнародных спаборніцтвах Google Code Jam-2013

Беларускі праграміст упершыню атрымаў галоўны прыз на гэтым прэстыжным спаборніцтве, якое з 2003 году ладзіць кампанія Google. Але для Івана Мяцельскага перамога на Code Jam не першае дасягненне ў міжнародных спаборніцтвах. Хлопец рэгулярна выходзіць у прызёры шматлікіх алімпіяд па праграмаванні, у якіх удзельнічае са школы.


Іван Мяцельскі, фота Google Code Jam

Выпускнік слуцкай гімназіі і факультэта прыкладной матэматыкі БДУ пачаў удзел у алімпіядах па праграмаванні з 6 класы сярэдняй школы. У 2008-м Іван паспрабаваў свае сілы на спаборніцтве кампаніі Google і атрымаў тады 8-е месца. У 2011-м годзе падняўся на 2-е месца і нарэшце ў гэту пятніцу Іван набраў найбольшую колькасць балаў з усіх удзельнікаў.

Пераможца Google Code Jam-2013 атрымае 15 тыс. $ і права ўдзельнічаць у спаборніцтвах наступнага году без папярэдняга адбору.

У Google Code Jam могуць браць удзел праграмісты ўсіх краінаў незалежна ад іх адукацыі, статуса й вопыту. Сярод пераможцаў мінулых гадоў — Японія, Польшча і Расея.

Уні Вера 20:38, 18/08/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0578 seconds.