Выпускнікі БДУ занялі 8-е і 13-е месцы на Google Code Jam-2008 у ЗША

Выпускнікі факультэту прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Іван Мяцельскі і Аляксей Тоўсьцікаў прадставілі Беларусь на фінальных спаборніцтвах па праграмаваньні Google Code Jam-2008 14 лістапада ў галоўным офісе Google у Каліфорніі.

 

«Нашы хлопцы ў чарговы раз пацьвердзілі сусьветны ўзровень падрыхтоўкі па праграмаваньню», — паведамляе пра посьпех выпускнікоў БДУ сайт унівэрсытэта.

Беларусы ў спаборніцтве абышлі й суседзяў. Да прыкладу, лепшы з расіянаў заняў 15 месца.

У Google Code Jam могуць браць удзел праграмісты ўсіх краінаў незалежна ад іх адукацыі, статуса й вопыту. Пасьля адборачных тураў у фінал выйшлі 100 удзельнікаў, сярод іх найбольшае прадстаўніцтва мелі Расея — 20 удзельнікаў, Кітай — 19, ЗША — 15. Ад Беларусі ўдзельнічалі толькі два чалавекі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0558 seconds.