Тваіх сяброў у сацсетках асабліва не турбуе, што табе падабаецца

Даследчыкі прасачылі за тым, як адносіны з сябрамі ў сацыяльных сетках адбіваюцца на нашых перавагах у музыцы, кіно і літаратуры. Высветлілася, тое, як суадносяцца нашыя перавагі з сяброўскімі, істотна толькі на пачатку знаёмства. Пазней нашы густы ўжо цяжкавата змяніць.

Паводле вынікаў даследавання аспірантаў Гарвадскага ўніверсітэту, што апублікаванае на сайце Акадэміі навук ЗША, уплыў знаёмых на нашы ўласныя густы мінімальны. Нейкую перавагу яны маюць ў момант знаёмства — нам найперш цікавы чалавек, які падзяляе нашы каштоўнасці. У далейшых зносінах мы надта не імкнемся прыслухоўвацца да рэкамендацый знаёмых.

Але навукоўцы перакананыя: выключэнне складаюць аматары джазу і класічнай музыкі. Сярод іх ўплыў адзін на аднаго на ўсім працягу зносін застаецца досыць моцным.

Гэта бачна на прыкладзе зносінаў і актыўнасці 1600 студэнтаў у Facebook, за якімі даследчыкі сачылі цягам 4 гадоў. У сваёй працы яны выкарысталі найбольш строгі сацыялагічны інструмент — мадэлі актараў.

Аспірант сацыялагічнага аддзялення Гарварда Кевін, адзін з аўтараў працы, адзначае ў інтэрв’ю выданню Wired, што высновы адлюстроўваюць толькі сітуацыю ў студэнцкім асяроддзі, і, магчыма, становішча справаў у іншых сацыяльных групах іншае.

Даследаванне каманды з Гарварда пацвердзіла, што як і ў звычайным жыцці, у сацыяльных медыя людзі імкнуцца мець зносіны з тымі, хто падобны на іх саміх. Гендэрныя, расавыя і сацыяльна-эканамічныя аспекты вельмі важныя ў сяброўстве на Facebook.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0585 seconds.