PayPal пачынае афіцыйна працаваць у Беларусі

Сусветная кампанія інтэрнэт-плацяжоў PayPal пашырае зону сваёй прысутнасці на дзесяць новых краін, сярод якіх нарэшце ёсць і Беларусь.

Беларусы трапілі ў кампанію Зімбабве, Камеруна, Кот-д’Івуара, Македоніі, Малдовы, Манака, Нігерыі, Парагвая і Чарнагорыі. Жыхары усіх гэтых краін цяпер змогуць афіцыйна адкрыць рахункі ў PayPal і рабіць плацяжы на мільёнах сайтах па ўсім свеце. Такім чынам буйнейшая кампанія электронных плацяжоў стала даступнай ў 203 краінах.

«Мы рады, што сёння жыхары Беларусі атрымліваюць зручнае і простае рашэнне для здзяйснення пакупак праз інтэрнэт. Мы пастаянна працуем над пошукам новых перспектыўных рынкаў і нам вельмі пахвальна кожны дзень чытаць пра тое, як людзі па ўсім свеце вітаюць з'яўленне PayPal ў новых краінах, бо мы робім для гэтага ўсё магчымае», — гаворыць Уладзімір Малюгін, рэгіянальны дырэктар PayPal ў Расіі і Беларусі.

Да афіцыйнага прыходу PayPal у нашу краіну, беларусы ўжо карысталіся сервісам, але з дапамогай схемаў кшталту рэгістрацыі свайго акаўнта на іншую краіну.

Гена Рэй 20:20, 16/06/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.108 seconds.