У Мінску пройдзе канферэнцыя па інтэрнэт-маркетынгу «Тыдзень Байнэта. Адраджэнне»

Стартаваў продаж квіткоў на трэцюю Міжнародную канферэнцыю па інтэрнэт-маркетынгу «Тыдзень Байнэта. Адраджэнне», якая пройдзе з 19 па 22 красавіка ў Прэзідэнт-атэлі ў Мінску.

Тэмы канферэнцыі:

  • ці рэальна з мінімальным бюджэтам на маркетынг не проста выконваць, а перавышаць план продажаў;

  • як ператварыць сайт у свайго галоўнага прадаўца;

  • дзе шукаць новых кліентаў і як утрымаць старых;

  • як павялічыць чэк і не згубіць лаяльнасць пакупнікоў.

Спікеры і фармат

На канферэнцыі выступяць больш 30 спікераў з Расіі, Беларусі, Украіны, Ірландыі. Сярод дакладчыкаў – прадстаўнікі кампаній Google, Яндэкс, УКантакце, Mail.ru.

20 красавіка – Маркетынг продажаў

Як пабудаваць з нуля аддзел продажаў? Як прадаваць з дапамогай онлайн-рэкламы, калі офлайн не працуе? Арганізатары абяцаюць навучыць за некалькі крокаў ператвараць “халоднага” кліента ў пастаяннага пакупніка і прымусіце тэксты на сайце прыносіць грошы. Сакрэтам падзеляцца эксперты рынку, сярод якіх такія імёны як Аляксандр Белгарокаў і інш.

21 красавіка – Інтэрнэт-маркетынг

Быць ці не быць SMM у вашай маркетынгавай стратэгіі? Як канверсаваць лайкі ў рэальныя продажы? Як прадаваць з дапамогай карцінак у Instagram і што на самой справе вам могуць прадаць пад выглядам лідагенерацыі. Адказы на пытанні рыхтуюць Уладзімір Галіка, Ія Імшанецкая, Таццяна Іванова і іншыя эксперты Digital.

22 красавіка – Пошукавы маркетынг

Якіх сюрпрызаў ад пошукавікаў нам чакаць на гэты раз і як да іх падрыхтавацца? Як прасоўваць праект самастойна, у тым ліку на заходнія Адказы на гэтыя пытанні ў тым ліку ў дакладах ад Яндэкса і Google.

Кожны з дзён будзе завяршацца «Размовай з сумленнем» – ананімны спікер у масцы адкажа на правакацыйныя пытанні і раскажа аб сакрэтах рынку, аб якіх усе пераважна маўчаць.

Арганізатары чакаюць убачыць сярод гасцей: безнесменаў і кіраўнікоў, маркетолагаў і PR-менеджараў, SEO-адмыслоўцаў ды менеджераў па продажах

Падрабязная праграма, рэгістрацыя і квіткі – на сайце bynetweek.by.

Паводле прэс-рэлізу арганізатараў Webcom Media 

10:00, 06/04/2016 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.065 seconds.