Калі ў Менску найтаньней арэндаваць кватэру

Цяпер у Менску зьняць аднапакаёвую кватэру можна і за 150 даляраў, і за 400. Кошты троху ўпалі ў час крызысу, але ў далейшым яны будуць расьці. Хаця ня ўвесь час. Спэцыялісты вылучаюць некалькі пэрыядаў, калі шукаць жыльлё і дамаўляцца аб арэндзе кватэры ў сталіцы найбольш выгодна.


У новабудоўлях арэнда кватэраў заўжды троху вышэйшая. Праект дому ў менскім раёне Каменная горка

Як кажа кіраўнік аддзелу арэнды адной з агенцый нерухомасьці Сяргей Русіновіч, менскія кватэры таньнеюць у залежнасьці ад попыту на іх з боку студэнтаў.

Як вядома, у траўні-чэрвені кошт жыльля заўсёды падае, бо са сталіцы зьязджаюць студэнты і прапанова ў шмат разоў пачынае перавышаць попыт. А ў жніўні-верасьні цэны зноўку пачынаюць паўзьці ўверх з-за ажыятажнага попыту, выкліканага ўсё тымі ж студэнтамі.

Паводле меркаваньня спэцыяліста, якое прагучала ў інтэрвію realty.ej.by, у цэлым па Менску цяпер не назіраецца перагібу ні ў бок попыту, ні ў бок прапановы — усе сэгмэнты рынку знаходзяцца ў адноснай раўнавазе.

Напрыклад, зьняць аднапакаёвую кватэру сёньня магчыма за 150–250, двухпакаёвую — за 200–300, а трохпакаёвую — за 250–450 даляраў. Увесну кошты троху ўпадуць, а з прыходам восені, верагодна, заўважна вырастуць.

Яшчэ адным фактарам верагоднага росту цэнаў на жыльлё стане зьмена велічыні падатку з арэндаванай маёмасьці. З красавіка ён можа значна вырасьці. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0583 seconds.