Да восені ў студвёсцы дабудуюць яшчэ два інтэрнаты

Толькі кожны другі студэнт з тых, хто чакае месца ў інтэрнаце, можа разьлічваць на яго. Троху выправіць сытуацыю можа студэнцкая вёска. Цяпер навучэнцы жывуць там у трох інтэрнатах, а ўвосень, верагодна, заселяцца ў яшчэ два.


Праект студэнцкай вёскі

Студэнцкіх інтэрнатаў у Менску цяпер катастрафічна не хапае. За будаўніцтва абяцаюць нават узяцца кітайцы. Беларускія ж улады павольна ўзводзяць новыя будынкі ў студэнцкай вёсцы на ўскрайку Менска.

Рэктар БДУІР Міхаіл Батура спадзяецца, што ў кастрычніку-лістападзе 2012 году студэнты ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі змогуць засяліцца ў новы інтэрнат у студвёсцы. Уладальнік яшчэ аднаго новага будынку ў тым самым комплексе пакуль не вядомы.

Два гады таму здадзены першы інтэрнат БДУ ў студэнцкай вёсцы, у пачатку мінулага адчыніўся інтэрнат БДПУ ім. М.Танка, і зусім нядаўна — для студэнтаў Мэдыцынскага ўнівэрсытэту.
Але нават існыя пляцоўкі не заўжды выкарыстоўваюцца па прызначэньні:

«Мы сутыкнуліся з тым, што кіраўнікі суб’ектаў гаспадараньня, якім належаць інтэрнаты, здавалі некаторыя памяшканьні ў арэнду пад офісы. Сёньня мы гэтую сытуацыю практычна выправілі. Памяшканьні вернутыя ў жылы фонд», — кажа намесьнік менскага мэру Ігар Карпенка.

Сёньня будуюцца яшчэ 6 студэнцкіх інтэрнатаў, а капітальны рамонт з мадэрнізацыяй вядзецца ў 11 будынках для пражываньня навучэнцаў ВНУ.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0591 seconds.