Мэдунівэрсытэт скарачае бюджэтнікаў на 30% і павялічвае набор платнікаў

У 2011 годзе паступіць у Беларускі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт на навучаньне за кошт бюджэту змогуць на 30% чалавек меней, чым у мінулым годзе. Адначасова ўнівэрсытэт на трэць павялічыў набор на платнае аддзяленьне.

У мінулым годзе на бясплатнае ў БДМУ паступілі 860 чалавек, у гэтым годзе набор на бюджэт скарочаны адразу на 300 чалавек. Калі адняць месцы, якія будуць распаўсюджаныя сярод «мэтавікаў» (іх накіроўваюць на навучаньне дзяржаўныя ўстановы), то бясплатнікамі ў мэдунівэры стануць толькі 410 чалавек з 870, якіх унівэрсытэт плянуе прыняць на навучаньне ў 2011 годзе.

http://generation.by/mediashare/9r/4dt6e6y2zxeae4glzo2tbn0q6zk9jz-org.jpg

Такія лічбы прыёму ўтрымлівае плян набору ў БДМУ, узгоднены з Міністэрствам адукацыі.

Затое БДМУ рэзка падвышае набор на платнае — таксама на 30%. У 2010 годзе унівэрсытэт набраў 200 платнікаў, у гэтым годзе іх будзе 310. І калі бясплатнікаў скарачаюць у першую чаргу за кошт лячэбнага факультэту, то колькасьць платнікаў падвысяць дзякуючы дадатковаму набору на пэдыятрыю і лячэбную справу.

А вось стаматолягаў у краіне стане меней: іх набор скароцяць адразу на 40 чалавек. Зрэшты, бясплатна навучацца на гэтай спэцыяльнасьці змогуць толькі 44 чалавекі.

Іншыя папулярныя беларускія ВНУ таксама пастаянна скарачаюць колькасьць бясплатных месцаў. Так, у БДУ колькасьць бюджэтных месцаў у наборы 2011 годзе будзе амаль у два разы меншай за колькасьць месцаў платных (2 500 з амаль 5 000 платнікаў).

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.058 seconds.