У БДУ колькасьць платнікаў па-ранейшаму будзе большая за колькасьць бюджэтнікаў

Сёлета Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт плянуе прыняць такую ж колькасьць студэнтаў, як і ў 2010-м годзе. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 2 сакавіка ў Менску паведаміў рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

Паводле яго слоў, якія цытуюць БелаПАН і БелТА, на дзённую бюджэтную форму навучаньня будуць залічаныя 2100 студэнтаў, а на дзённую платную — 2700, на завочную бюджэтную — 420, на завочную платную — 1290, на завочную форму для атрымання другой вышэйшай адукацыі — 535 чалавек. БДУ плянуе сёлета прыняць каля 400 замежных грамадзян.

Таксама Абламейка нагадаў, што сёлета ў БДУ адкрываецца прыём на тры новыя спэцыяльнасьці: «мікрабіялёгія», «біяхімія» і «кіраваньне інфармацыйнымі рэсурсамі». Сярод новых кірункаў — «космааэракартаграфія», «фізыка нанаматэрыялаў і нанатэхналёгій», «дзелавая камунікацыя» і «расейская мова як замежная».

Цяпер у БДУ працуе 24 факультэты і адукацыйныя інстытуты, ідзе падрыхтоўка па 58 спэцыяльнасьцях і 80 кірунках. Агулам ва ўнівэрсытэце вучыцца каля 35000 чалавек.

Большая частка студэнтаў Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэта навучаецца на платнай аснове. Упершыню колькасьць платнікаў у БДУ перавысіла колькасьць бюджэтнікаў у 2006 годзе.

Уні Вера 15:33, 02/03/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0614 seconds.