БДУ абяцае засяліць да 90% першакурснікаў, якім патрэбнае жыллё

Рэктар БДУ заявіў, што праблема з недахопам месцаў у інтэрнатах для студэнтаў вырашаецца.

«Сітуацыя з інтэрнатамі ў апошнія гады паляпшаецца. Калі яшчэ год таму месцамі ў інтэрнатах былі забяспечаныя каля 50% жадаючых, то цяпер - 60%. Нядаўна ўвялі ў строй два новыя інтэрнаты, якія БДУ атрымаў у Студэнцкай вёсцы. З 1 верасня плануем адкрыць пасля капрамонту інтэрнат № 3 у Шчомысліцы, дадасца яшчэ больш за 1 тыс. месцаў. Што тычыцца першакурснікаў, то мы забяспечым месцамі ў інтэрнаце каля 80-90%. Гэта датычыцца студэнтаў першага курса і платнай, і бясплатнай формы навучання», — сказаў Сяргей Абламейка на сустрэчы ў Ліцэі БДУ.

Уні Вера 12:12, 01/04/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0638 seconds.