Савет Міністраў пастанавіў стварыць у сацыяльных сетках «маладзёжныя групы»

Праграма дзейнасці беларускага ўраду на 2015 год уключае ў сябе пункт пра стварэнне ў сацыяльных сетках «груп для развіцця маладзёжнага руху ў рэспубліцы», а таксама плануе распрацоўку канцэпцыі развіцця студэнцкага самакіравання.

У пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 лютага 2015 года «Праграма дзейнасці Ураду Рэспублікі Беларусь на 2015 год» апісаныя задачы і механізмы рэалізацыі Маладзёжнай палітыкі.

Сярод агульных мэт і задач, задэклараваных у раздзеле пра моладзевую палітыку, ёсць некалькі цікавых пунктаў. Механізмам рэалізацыі стане сярод іншага «фармаванне у сацыяльных сетках груп (аб'яднанняў карыстальнікаў) для развіцця маладзёжнага руху у рэспубліцы, фармавання актыўнай грамадзянскай пазіцыі юных грамадзян».

Каардынатарам такой дзейнасці прызначаецца намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе пытанні моладзевай палітыкі, а таксама Міністр адукацыі.

Сярод іншых механізмаў кшталту «студэнцкіх атрадаў» цікавым пунктам ёсць словы пра распрацоўку «канцэпцыі развіцця студэнцкага самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь». Гэты пункт падобна з'явіўся пад уплывам рашучага жадання Беларусі далучыцца з другой спробы да Балонскага працэсу, у які краіну не ўзялі у 2012 ў тым ліку з-за адсутнасці нават дэкаратыўнага студэнцкага самакіравання.


Ягор Качын 18:50, 01.04.2015 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0717 seconds.