Абама паставіў рэкорд па хуткасці збору паслядоўнікаў у Twitter

Афіцыйны твітэр прэзідэнта ЗША сабраў за некалькі гадзін 1 млн падпісантаў.

Барэк Абама

Меней чым пяць гадзін спатрэбілася новаму акаўнту прэзідэнта ЗША ў Twitter @POTUS, каб набраць першы мільён паслядоўнікаў. Гэты факт адразу ж быў адзначаны Кнігай рэкордаў Гінэса.

Раней 44-ы прэзідэнт ЗША ўжо вёў асабісты акаўнт @Barack_Obama, які сабраў болей за 60 млн падпісантаў. Ідэя @POTUS ў тым, што ён будзе перадавацца ад дзейнага прэзідэнта да наступнага.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0584 seconds.