На пару помніку студэнту ў Полацку «пасадзяць» студэнтку

Толькі ўвосень у Полацку паставілі помнік студэнту — двухмэтровы сярэдневяковы навучэнец у шапцы, з пяром ды кнігамі. Напэўна, каб «студэнту» ня было сумна, у іншым корпусе ўнівэру «пасадзяць» яму пару — сучасную «студэнтку» з мабільнікам. Ноўтбук падаўся мясцовым банальным атрыбутам.
→Сьцяна Цоя вернецца ў Менск

Сьцяна Цоя будзе адноўленая насупраць КЗ «Мінск» «пасьля наступленьня спрыяльных пагодных умоваў». Вяртаньня сьцяны дамагліся грамадзкія актывісты праз збор подпісаў.
→У Полацку плянуюць пабудаваць помнік студэнту

З такой ініцыятывай выступілі Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт і гарвыканкам. Помнік студэнту плянуюць надзяліць «галоўнымі рысамі студэнтаў усіх часоў: свабодалюбства, адухоўленасьць, незалежнасьць поглядаў».
→Менскія ўлады адновяць «Сьцяну Цоя» каля стадыёна «Дынама»

Менгарвыканкам паведаміў актывістам, якія сабралі каля 1990 подпісаў за аднаўленьне «Сьцяны Цоя», што помнік лідару гурта «Кіно» будзе адноўлены на скрыжаваньні вуліц Беларускай і Ўльянаўскай, непадалёк ад стадыёна «Дынама».
У Менску зьнесьлі «Сьцяну Цоя»

Сьцяна, прысьвечаная Віктару Цою, болей не існуе ў Менску. На тэрыторыі, дзе яна знаходзілася, плянуецца пабудаваць высокі гатэль. Сучасныя маладыя прыхільнікі «Кіно» абмяркоўваюць магчымасьці стварэньня памятнага знаку ў іншым месцы горада і спадзяюцца на прыхільнае стаўленьне ўладаў.
→2008 год абвешчаны Міжнародным Годам Бульбы
У Менску так і не паставілі помнік бульбе, але наш «другі хлеб» не застанецца без увагі: ў межах Году бульбы ААН праводзіць конкурс фотаздымка і малюнка. Жадаеце ўшанаваць «сымбаль беларусаў» - чытайце ўмовы і ўдзельнічайце ў конкурсе, тым больш што прызы абяцаюць каштоўныя.
→У двары філфака БДУ ня будзе памятнага знака Быкаву
Па ініцыятыве краязнаўцы Анатоля Белага створаны памятны знак народнаму пісьменьніку Беларусі Васілю Быкаву. Спадар Белы прапанаваў рэктару БДУ ўсталяваць знак у двары філфака БДУ, аднак яму было адмоўлена.
→У Сумах адчынілі памятны знак у гонар студэнцкага руху
Год таму сумскія студэнты (Украіна) арганізавалі акцыю пратэсту супраць аб'яднаньня трох мясцовых вышэйшых навучальных установаў. У рэшце прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма пад ціскам студэнтаў скасаваў такое рашэньне.
Памятны знак у гонар студэнцкага руху усталяваны у сквэры Т.Г. Шаўчэнка. Менавіта на гэтым месцы год таму стаялі намёты сумскіх студэнтаў.
→