У Сумах адчынілі памятны знак у гонар студэнцкага руху

Год таму сумскія студэнты (Украіна) арганізавалі акцыю пратэсту супраць аб'яднаньня трох мясцовых вышэйшых навучальных установаў. У рэшце прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма пад ціскам студэнтаў скасаваў такое рашэньне.

Памятны знак у гонар студэнцкага руху усталяваны у сквэры Т.Г. Шаўчэнка. Менавіта на гэтым месцы год таму стаялі намёты сумскіх студэнтаў.

Пра гэта паведаміў "5 канал" Украіны. Скульптура сымбалізуе перамогу над гвалтам. Так запэўнівае аўтар праекту скульптар Олексій Шевченко. Удзельнікі сьвята лічаць, што гэты памятны знак будзе нагадваць сучаснай уладзе пра правы грамадзянаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0625 seconds.