Сьцяна Цоя вернецца ў Менск

Сьцяна Цоя будзе адноўленая насупраць КЗ «Мінск» «пасьля наступленьня спрыяльных пагодных умоваў». Вяртаньня сьцяны дамагліся грамадзкія актывісты праз збор подпісаў.

Прыхільнікі Цоя абмяркоўваюць магчымасьці аднаўленьня «Сьцяны» ў іншым месцы. Фота Юры Сідуна.

Сьцяна Цоя зьявіцца ў сквэры на вуліцы Беларускай (раён КЗ «Мінск» і стадыёну «Дынама») «пасьля наступленьня спрыяльных пагодных умоваў». Аб гэтым паведамляе «Вечерний Минск» са спасылкай на кіраўніка аддзелу архітэктуры і горадабудаўніцтва адміністрацыі Ленінскага раёну Менска Аляксандра Чарняўскага.

Аднаўленьня сьцяны дамагліся актывісты, якія арганізавалі збор подпісаў і прапанавалі гарадзкой мэрыі месца для яе разьмяшчэньня. Рашэньне вярнуць сьцяну было прынятае яшчэ напрыканцы мінулага году.

Так выглядала «Сьцяна Цоя» у Менску. Фота зь Wkipedia.org

«Сьцяна Цоя» зьявілася ў Менску амаль адразу пасьля сьмерці рок-музыканта ў 1990 годзе. Напачатку «Сьцяна» была вельмі вялікай — яна спантана ўзьнікла на доўгай бэтоннай агароджы вакол будоўлі Палаца Рэспублікі.

У такім выглядзе «Сьцяна» праіснавала да 1997 году. Тады будоўля ўрэшце была скончаная і агароджу разабралі. З двух плітаў аднак вырашана было зрабіць новую «Сьцяну Цоя», якую перанесьлі за музэй Вялікай Айчыннай Вайны. Тут яна і прастаяла да пачатку будоўлі гатэлю на Кастрычніцкай плошчы — верасьня 2008 году.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0657 seconds.