Беларусь — у сусветных лідэрах па росце спажывання наркотыкаў

Беларусь за апошнія гады стала адным з сусветных лідэраў па долі насельніцтва, якая ўжывае наркотыкі шляхам ін’екцый. Гэтая, а таксама іншыя несуцяшальныя для нашай краіны высновы ўтрымлівае Сусветная справаздача па наркотыках, прадстаўленая ў Вене Упраўленнем ААН па наркотыках і злачыннасці.
→ААН распаўсюдзіў правы чалавека на Інтэрнэт

Такія фундамэнтальныя правы чалавека, як права на свабоду слова і думкі цяпер афіцыйна распаўсюджваюцца і на Інтэрнэт. Гэта ў адмысловай рэзалюцыя прызнала Рада ААН па правах чалавека. Адзін з распрацоўшчыкаў дакумэнту міністар замежных справаў Швэцыі назваў прыняцьце дакумэнту «перамогай Інтэрнэту».
→Беларус выйграў конкурс ААН на лепшы дызайн футболкі

21-гадовы студэнт Менскага інстытуту кіраваньня Фёдар Сіленкоў стаў лепшым эўрапейскім дызайнэрам футболак на конкурсе праведзеным Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Фёдар аказаўся найбольш таленавітым з мужчын, што паспрабавалі ўявіць, як будзе выглядаць сьвет без гвалту над жанчынамі і дзяўчаткамі.
→ААН абвясьціла конкурс на лепшы дызайн футболкі супраць гвалту да жанчын

Конкурс ладзіцца ў межах кампаніі Генэральнага сакратара ААН «Разам спынім гвалт у дачыненьні да жанчын». Пазмагацца за пляншэтнік Apple iPad 3G могуць хлопцы ва ўзросьце 18–25 гадоў.
→Шапуцька пойдзе вышэй

Адлічаная з другога курсу БДУ Тацяна Шапуцька не дамаглася аднаўленьня праз суд Маскоўскага раёну. Былая студэнтка юрфаку рыхтуе скаргу ў вышэйшую інстанцыю і зьбіраецца, пры неабходнасьці, дайсьці да ААН.
→Разьмеркаваны выпускнік БНТУ паскардзіўся на парушэньне правоў у ААН

Выпускнік БНТУ Ільля Сеньнікаў, разьмеркаваны ў барысаўскі будтрэст, падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека пасьля таго, як беларускі суд пастанавіў спагнаць з маладога спэцыяліста 13 мільёнаў рублёў за адмову адпрацоўваць па прымусовым разьмеркаваньні. Былы студэнт лічыць, што яго змусілі да прымусовай працы і парушылі яго права на справядлівы суд.
→Жалезьнічэнка зьвярнуўся ў ААН
Былы студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф.Скарыны, а цяпер салдат транспартных войскаў у Жлобіне Зьміцер Жалезьнічэнка накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.
→ААН прыняла Дэклярацыю правоў карэнных народаў сьвету
Знакавы дакумэнт чакалі 22 гады. Аднак Аўстралія, Канада, Новая Зэляндыя і ЗША выказаліся супраць.
→2008 год абвешчаны Міжнародным Годам Бульбы
У Менску так і не паставілі помнік бульбе, але наш «другі хлеб» не застанецца без увагі: ў межах Году бульбы ААН праводзіць конкурс фотаздымка і малюнка. Жадаеце ўшанаваць «сымбаль беларусаў» - чытайце ўмовы і ўдзельнічайце ў конкурсе, тым больш што прызы абяцаюць каштоўныя.
→Сёньня - Міжнародны дзень карэнных народаў сьвету
Звыш 350 мільёнаў чалавек прадстаўляюць карэнныя народы, большасьць зь іх сутыкаецца з праблемамі: парушэньнем правоў чалавека і культурніцкіх правоў, дыскрымінацыяй, беднасьцю, а галоўнае - з пагрозай зьнікненьня іхніх культур і моваў.
→