«Правы чалавека і Высокія тэхналогіі» – онлайн-трансляцыя семінару

У Варшаве сёння праходзіць канферэнцыя прысвечаная дачыненню правоў чалавека і высокіх тэхналогій. Польскія, нідэрляндскія і беларускія адмыслоўцы падзеляцца сваім досведам у жывым эфіры.
→БДУ паведамляе пра стварэнне самакіравання, прыярытэтам для якога будзе «абарона правоў студэнтаў»

«Гэта гістарычна значная падзея для БДУ», – піша прэс-служба ўніверсітэта.
→Праваабаронцы звяртаюцца да маладых дызайнераў і крэатыўшчыкаў

Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвяшчае конкурс ілюстрацый, калажоў, фотаздымкаў, відэаролікаў, слоганаў на праваабарончую тэматыку ды выраб hand-made паштовак для палітвязняў.
→ААН распаўсюдзіў правы чалавека на Інтэрнэт

Такія фундамэнтальныя правы чалавека, як права на свабоду слова і думкі цяпер афіцыйна распаўсюджваюцца і на Інтэрнэт. Гэта ў адмысловай рэзалюцыя прызнала Рада ААН па правах чалавека. Адзін з распрацоўшчыкаў дакумэнту міністар замежных справаў Швэцыі назваў прыняцьце дакумэнту «перамогай Інтэрнэту».
→БДУ навучыць правам чалавека і дэмакратызацыі
Беларусь, Армэнія, Украіна і Малдова на грошы Эўрапейскага зьвязу адчыняюць сумесную бясплатную праграму падрыхтоўкі магістраў «правоў чалавека і дэмакратызацыі». Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, рэктар якога ня можа трапіць у ЭЗ
На карыстальніка Vkontakte упершыню завялі справу за запампоўку музыкі

Першая справа ў гісторыі Vkontakte за незаконную запампоўку музыкі заведзеная на расейскага карыстальніка сацыяльнай сеткі. Юзэру пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі. Справа распачатая фірмай грамзапісу.
→І мяне адлічаць? Што рабіць, калі ўзьнікаюць праблемы «з-за Плошчы»
Афіцыйна ніводзін з 90 затрыманых на Плошчы студэнтаў ня быў пакуль адлічаны з унівэрсытэту. Хаця хмары магчымага выключэньня ўжо павісьлі мінімум над трыма дзесяткамі студэнтаў. Ва ўнівэрсытэтах пачаўся збор подпісаў у падтрымку аднакурсьнікаў-вязьняў, а студэнцкія рухі спрабуюць папярэдзіць магчымыя адлічэньні. Практычныя парады пра тое, да каго варта зьвяртацца, каб атрымаць дапамогу і абарону сваіх, у тым ліку студэнцкіх правоў.
→Стынг супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі

Стынг, які наведаў Менск з канцэртам 18 верасьня ў межах свайго сусьветнага туру, падтрымаў намаганьні праваабаронцаў у барацьбе за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. «Час гэта зьмяніць», — сказаў Стынг у сваім відэазвароце.
→У Менску пройдзе канфэрэнцыя па правох студэнтаў
На канфэрэнцыі 13 чэрвеня «Правы Студэнта і Праваабарона ў студэнцкім асяродзьдзі, сучаснае студэнцтва» будуць прэзэнтаваныя вынікі праведзенай працы ў дадзенай галіне, пройдзе абмеркаваньне цяперашняй сытуацыі з рэалізацыяй правоў і пэрспэктывамі разьвіцьця. Арганізатары запрашаюць студэнтаў да ўдзелу.
→Трэнінгі па правох студэнтаў у Менску
Усім студэнтам, у якіх ёсьць ня толькі тусоўкі, сэсіі і студэнцкі білет, але й імкненьне да справядлівасьці, прысьвячаецца. Калі ты адчуваеш, што Твае правы парушаюцца, Калі цябе абурае, калі чыніцца несправядлівасьць і ты не заўсёды ведаеш, што з гэтым можна зрабіць, МПГ «Студэнцкая Рада» запрашае прыняць удзел у трэнінгах па падвышэньні прававой культуры ў сфэры правоў студэнтаў.
