БДУ паведамляе пра стварэнне самакіравання, прыярытэтам для якога будзе «абарона правоў студэнтаў»

БДУ

Упершыню ў БДУ створаны Вышэйшы прадстаўнічы орган студэнцкага самакіравання Асамблея БДУ.

«Гэта гістарычна значная падзея для БДУ, бо ўдзелу студэнтаў у кіраванні адукацыйным працэсам ВНУ надаецца афіцыйны статус.

Дзейнасць Асамблеі БДУ дазволіць аптымальна рэалізаваць моладзевую палітыку БДУ, кансалідаваць студэнцкае грамадскі рух і найбольш поўна выкарыстоўваць патэнцыял студэнцтва ў сацыяльна-эканамічных пераўтварэннях ВНУ і вырашэнні студэнцкіх праблем», – піша прэс-служба ўніверсітэта.

Пад эгідай Асамблеі будзе ажыццяўляцца функцыянаванне ўсіх грамадскіх арганізацый і органаў студэнцкага самакіравання ВНУ. БДУ паведамляе, што прыярытэтнымі напрамкамі працы Асамблеі з'яўляюцца абарона правоў студэнтаў, распрацоўка прапаноў па павышэнню якасці адукацыйнага працэсу, захаванне і развіццё дэмакратычных традыцый студэнцтва.

Мяркуецца, што будзе актывізавана інфармаванасць студэнтаў пра дзейнасць БДУ. Асамблея БДУ будзе прадстаўляць інтарэсы студэнцтва БДУ перад органамі кіравання ВНУ, выкладчыцкім корпусам, грамадскімі і дзяржаўнымі арганізацыямі, такім чынам умацоўваючы міжвузаўскія, міжрэгіянальныя і міжнародныя сувязі.

Узначальвае орган самакіравання БДУ старшыня студэнцкай асамблеі, які з'яўляецца паўнапраўным членам Савета БДУ – выбарнага калегіяльнага органа самакіравання ВНУ.

21:00, 30/10/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0565 seconds.