У Менску пройдзе канфэрэнцыя па правох студэнтаў
На канфэрэнцыі 13 чэрвеня «Правы Студэнта і Праваабарона ў студэнцкім асяродзьдзі, сучаснае студэнцтва» будуць прэзэнтаваныя вынікі праведзенай працы ў дадзенай галіне, пройдзе абмеркаваньне цяперашняй сытуацыі з рэалізацыяй правоў і пэрспэктывамі разьвіцьця. Арганізатары запрашаюць студэнтаў да ўдзелу.
Падзея ладзіцца МПГ «Студэнцкая Рада». На абмеркаваньне будуць вынесеныя пытаньні: Што такое правы студэнтаў? Ці існуе такая катэгорыя ці гэта выдуманы фантом? Навошта і каму патрэбныя правы студэнтаў? Наколькі пазытыўны досьвед абароны Правоў Студэнтаў? Ці ўплываюць правы студэнтаў на сыстэму адукацыі альбо сыстэма адукацыі на іх? Якая роля і пазыцыя студэнта ў сучасным беларускім грамадзтве: атрымальнік дыплёма ці актыўны ўдзельнік грамадзкага жыцьця?
Канфэрэнцыя пройдзе ў фармаце дакладаў і тэхналёгіі «Адкрытая прастора» («Open Space»), калі ўдзельнікі атрымліваюць поўную свабоду дзеяньняў і самастойна ўздымаюць цікавыя для сябе тэмы ў межах стратэгічнай тэматыкі, абмяркоўваюць іх, працуючы ў паралельных групах.
Для ўдзелу ў канфэрэнцыі неабходна да 12 чэрвеня выслаць заяўку на электронны адрас st.rights.konference@gmail.com з пазнакай у тэме ліста канфэрэнцыя_прозьвішча_імя. Аргкамітэт не кампэнсуе транспартныя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў.
- Дата правядзеньня канфэрэнцыі: 13 чэрвеня 2010 году.
- Месца правядзеньня: г. Мінск, Міжнародны адукацыйны цэнтар ім. Ёханэса Рау,
пр-т . Газэты Праўды, 11. - Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца а 09.30, праграма.
- Кантактная інфармацыя: па ўсіх пытаньнях зьвяртацца па тэлефонах: +375 29 221 06 97; +375 29 314 43 75 альбо на электронны адрас: st.rights.konference@gmail.com.
Паводле прэс-рэлізу