Студэнцкі Дзень Баршчу

«Студэнцкая Рада» запрашае студэнтаў на дабрачыннае дыскусійнае мерапрыемства 25 траўня – «Дзень Баршчу», якое ўключае ў сябе кулінарныя элемэнты, а гэта значыць, што ўдзельнікі акрамя дыскусій і размоў змогуць разам згатаваць боршч.
→У Менску зьявіцца хостэл і фітнэс-цэнтар БРСМ

Для шматлікіх моладзевых арганізацый, што апошнім часам паўсталі ў Менску «пад крылом» БРСМ, плянуецца стварыць асобны цэнтар. Называцца ён будзе «моладзевым» і «крэатыўным» і ўлучыць такія ўстановы, як кавярня, бізнэс-інкубатар, дзяржаўны хостэл, крызысны пакой для падлетакаў і нават фітнэс-клюб.
→Беларускія студэнты абмеркавалі свае праблемы
На выходных у Менску прайшла адна з найбольш нетыповых падзей апошніх гадоў: адкрытая студэнцкая канфэрэнцыя «Вышэйшая адукацыя Беларусі вачамі студэнтаў», дзе прадстаўнікі розных унівэрсытэтаў і арганізацый шчыра дзяліліся меркаваньнем аб тым, што адбываецца зь імі, беларускай адукацыяй і краінай агулам. Па выніках канфэрэнцыі студэнты вырашылі неадкладна дзейнічаць. Праўда, якім чынам, яшчэ трэба будзе прыдумаць.
→Студэнтаў запрашаюць у Кіеў на Акадэмію лідэрства

«Студэнцкая Рада» запрашае ўзяць удзел у адукацыйнай праграме «Акадэмія студэнцкага лідэрства», што пройдзе ў Кіеве 7–9 траўня.
→У Менску пройдзе канфэрэнцыя па правох студэнтаў
На канфэрэнцыі 13 чэрвеня «Правы Студэнта і Праваабарона ў студэнцкім асяродзьдзі, сучаснае студэнцтва» будуць прэзэнтаваныя вынікі праведзенай працы ў дадзенай галіне, пройдзе абмеркаваньне цяперашняй сытуацыі з рэалізацыяй правоў і пэрспэктывамі разьвіцьця. Арганізатары запрашаюць студэнтаў да ўдзелу.
→Трэнінгі па правох студэнтаў у Менску
Усім студэнтам, у якіх ёсьць ня толькі тусоўкі, сэсіі і студэнцкі білет, але й імкненьне да справядлівасьці, прысьвячаецца. Калі ты адчуваеш, што Твае правы парушаюцца, Калі цябе абурае, калі чыніцца несправядлівасьць і ты не заўсёды ведаеш, што з гэтым можна зрабіць, МПГ «Студэнцкая Рада» запрашае прыняць удзел у трэнінгах па падвышэньні прававой культуры ў сфэры правоў студэнтаў.
