Студэнцкі Дзень Баршчу

«Студэнцкая Рада» запрашае студэнтаў на дабрачыннае дыскусійнае мерапрыемства 25 траўня – «Дзень Баршчу», якое ўключае ў сябе кулінарныя элемэнты, а гэта значыць, што ўдзельнікі акрамя дыскусій і размоў змогуць разам згатаваць боршч.

«Дзень Баршчу» заклікае сабраццца разам усіх звычайных студэнтаў, якія часьцяком бачаць у сваіх унівэрсытэтах праблемныя сытуацыі, якія б жадалі зьмяніць у лепшы бок, але ня ведаюць і ня маюць магчымасьці гэта зрабіць, бо, напрыклад, ня могуць сабраць усіх зацікаўленных у вырашэньні гэтай праблемы, ці не хапае грошай на самую простую раздрукоўку інфармацыйных матэрыялаў. Менавіта для супольнага пошуку вырашэньня такіх праблемаў і зьбіраюцца студэнты.

Чаму мерапрыемства дабрачыннае? Бо ўсе атрыманыя з удзельнікаў сродкі за ўваход будуць перададзеныя пераможцу дыскусіі, які пераканае ўсіх астатніх у тым, што ягоная праблема самая важная й патрабуе неадкладнага вырашэньня. Чаму дыскусійнае? Бо ўдзельнікі мерапрыемства ў вольнай дыскусіі разам з мадэратарам дыскусіі змогуць падзяліцца сваімі праблемамі, падыскутаваць аб магчымых шляхах вырашэньня гэтых праблем, а таксама вырашаць, каму перадаць сабраныя на мерапрыемстве сродкі.

Чаму Боршч? Бо боршч — страва смачная, што пра яе можна яшчэ сказаць? ;)

Мерапрыемства будзе праходзіць 25 траўня з 18:00 да 21:00 у Менску. Дакладная інфармацыя аб месцы правядзеньня будзе дасылацца непасрэдным удзельнікам. Усіх, хто хоча прыняць удзел у мерапрыемстве, дасылайце ліст на пошту students.rada@gmail.com, каб арганізатары маглі правільна разьмеркаваць на ўсіх боршч, з наступнай інфой:

  • Імя, прозьвішча;
  • унівэрсытэт;
  • праблема, якую жадаеш вырашыць;
  • кантакт, каб можна было з табой зьвязацца.

Увага! Уваход на дабрачыннае мерапрыемства – 10 тыс. Усе сабраныя грошы будуць перададзеныя пераможцу на вырашэньне ўнівэрсытэцкай праблемы, якога вызначаць самі ўдзельнікі дабрачыннага дыскусыйнага мерапрыемства «Дзень Баршчу».

«Як кажуць, сумясьцім прыемнае з карысным — і боршч зварым, і праблему вырашым. Усе на Боршч!» — заклікаюць студэнты.

Ёсьць пытаньні? Пішы на мэйл альбо тэлефануй +375-29 382-90-02 (Алесь).

11:10, 23/05/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0597 seconds.