У Менску зьявіцца хостэл і фітнэс-цэнтар БРСМ

Для шматлікіх моладзевых арганізацый, што апошнім часам паўсталі ў Менску «пад крылом» БРСМ, плянуецца стварыць асобны цэнтар. Называцца ён будзе «моладзевым» і «крэатыўным» і ўлучыць такія ўстановы, як кавярня, бізнэс-інкубатар, дзяржаўны хостэл, крызысны пакой для падлетакаў і нават фітнэс-клюб.

Аб жаданьні адчыніць моладзевы крэатыўны цэнтар заявіў на апэратыўнай нарадзе ў мэрыі кіраўнік аддзелу па справах моладзі Аляксей Півавараў. Як піша БелТА, задача новай структуры — «разьвіцьцё значных для грамадзтва моладзевых ініцыятываў у сталіцы».

Плянуецца, што ў гэтым «культурна-забаўляльным» аб’екце разьмесьцяцца гарадзкія цэнтры валанцёрскага руху, моладзевага парлямэнтарызму, навуковага творчасьці, гарадзкі штаб студэнцкіх атрадаў. Апошняя арганізацыя непасрэдна кіруецца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Да астатніх БРСМ не хавае свайго дачыненьня.

Гэтак, у цэнтры знойдуць месца для нядаўна створаная пры падтрымцы БРСМ студэнцкай рады Менску і офісу малавядомай арганізацыі «Менская зьмена» (удзельнікі апошняй распрацоўваць для кіраўніцтва гораду свае варыянты ягонага разьвіцьця). Сяброў студэнцкай рады Менску ўзімку выбіралі з удзелам БРСМ.


Фота brsm.by

Першы дзяржаўны хостэл

Акрамя гэтага, у будынку, які па плянах будзе запоўнены шматлікімі праўрадавымі моладзевымі арганізацыямі, плянуецца разьмесьціць першы ў Беларускі дзяржаўны моладзевы хостэл, фітнэс-клюб, а таксама адкрыць крызісны пакой для падлеткаў.

Нягледзячы на тое, што крыніцы фінансаваньня новага цэнтру БРСМ пакуль не вядомыя, мэр Менску Мікалай Ладуцька загадаў адкрыць аб’ект ужо ў 2012 годзе.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0883 seconds.