«Ich bin актывiст БРСМу» з Чэрвеня

Хлопец з Чэрвеня, які трапіў у міліцыю за разбітыя на вуліцы ліхтары, рызыкуе стаць новым мемам Байнэта. Прыгоды Яўгена Гаўрыльчыка за 10 дзён двойчы былі апісаныя на старонках мясцовай раённай газеты: спачатку як паспяховага актывіста БРСМ, а потым як хулігана з сякерай, які б’е ліхтары ў цэнтры Чэрвеня.


За дапамогу ў арганізацыі маладзёжнага лагера «Великий исток» Яўген Гаўрыльчык атрымаў грамату БРСМ і ўпершыню трапіў у навіны раённай газеты. Фота vk.com/young_minsk_region

На няшчасце Яўгена Гаўрыльчыка і яго таварыша, хлопцаў на месцы здарэння затрымаў мінак, што аказаўся супрацоўнікам следчага камітэту. За разбітыя ліхтары можа быць ўзбуджаная справа па артыкуле 339 «Хуліганства», мясцовы ўчастковы настроены рашуча:

«Я лічу, што гэтага хлопца трэба пакараць па ўсёй строгасці закону, каб ведаў, што беспакаранасці не бывае».

Артыкул пра звычайную гісторыю хуліганства ў «Раённым весніку» Чэрвеня заўважыў сайт Onliner.by і перапосціў з гарачым загалоўкам. Адтуль зорка БРСМ з Чэрвеня цяпер разыходзіцца і па іншых медыях.

Профіль адзінага Яўгена Гаўрыльчыка з Чэрвеня у сетцы vk.com можа стаць у хуткім часе крыніцай натхнення для сеціўнага фольку. П'яны актывіст БРСМа ідзе з таварышам па горадзе і разбівае ліхтары — літаральная ілюстрацыя да радкоў песні Belarus Freedom «Ляпіса Трубяцкога»: «Бораў шалёны напіўшыся сэму / Ich bin актывіст БРСМу».

comments powered by Disqus
 
In 0.0561 seconds.