Атрад БРСМ «Беркут» далучыцца да будоўлі беларускай АЭС

На будоўлю беларускай атамнай электрастанцыі накіроўваюць студэнтаў з Віцебска.

БРСМ

У віцебскім выканкаме днямі адбылася адмысловая сустрэча сучасных студатрадаўцаў БРСМ і так званых «ветэранаў студатрадаўскага» руху.

На ўзвядзенне АЭС, якая, як перадае БелТА, аб’яўленая «Усебеларускай маладжзёжнай будоўляй», паедуць студэнты Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Два будатрады з віцебскай вобласці, якія складаюццца з 10 і 13 чалавек, атрымалі назвы «Беркут» і «Дзвіна».

Агулам на будоўлі АЭС будуць працаваць 210 студэнтаў, у тым ліку 50 з Расеі.

Уні Вера 16:24, 27/06/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0588 seconds.