Студэнтаў запрашаюць у Кіеў на Акадэмію лідэрства

«Студэнцкая Рада» запрашае ўзяць удзел у адукацыйнай праграме «Акадэмія студэнцкага лідэрства», што пройдзе ў Кіеве 7–9 траўня.

«Акадэмія студэнцкага лідэрства» будзе цікавая студэнтам менскіх ВНУ з актыўнай жыцьцёвай пазыцыяй, якім не абыякавыя студэнцкія праблемы і гатовых да іх вырашаньня.

Удзельнікі праграмы атрымаюць:

  • веды пра гісторыю студэнцтва і студэнцкага руху ў сьвеце;
  • практычныя навыкі рашэньня студэнцкіх праблем;
  • неацэнную інфармацыю аб тым, як абараняць студэнцкія правы і свабоды;
  • пазнаёмяцца зь цікавымі і яркімі прадстаўнікамі беларускага і ўкраінскага
  • студэнцтва;
  • даведаюцца, як украінскія студэнцкія арганізацыі і простыя студэнты вырашаюць свае
  • праблемы.

Удзельнікам Акадэміі таксама прапануюць выкарыстаць атрыманыя веды дзеля вырашэньня студэнцкіх праблем ва ўласным ВНУ.

Удзел у праграме бясплатны. Удзельнікам кампэнсуецца праезд да Кіева і назад, харчаваньне і пражываньне.

Анкета на сайце «Студэнцкай Рады»

Заяўкі прымаюцца да 31 красавіка 2011 года на адрэсу academy.stud @ gmail.com

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.061 seconds.