«Правы чалавека і Высокія тэхналогіі» – онлайн-трансляцыя семінару
У Варшаве сёння праходзіць канферэнцыя прысвечаная дачыненню правоў чалавека і высокіх тэхналогій. Польскія, нідэрляндскія і беларускія адмыслоўцы падзеляцца сваім досведам у жывым эфіры.
Пасольства Каралеўства Нідэрландаў арганізуе трохбаковыя канферэнцыi па Беларусі кожны год у перыядзе часу, блiзкiм да Міжнароднага Дня Правоў Чалавека. Арганізатары такім чынам праяўляюць салідарнасць з краінай і прасоўваюць інавацыйныя падыходы у абароне правоў чалавека.
Тэмай мерапрыемства сёлета з'яўляецца «Правы чалавека ў дачыненні да высокіх тэхналогій». Інтэрнэт спрыяе свабодзе выказвання меркаванняў, удзелу ў палітычных і дэмакратычных працэсах. Але ён таксама мае і адваротны бок: краіны актыўна сочаць за анлайн рухамi актывістаў каб прыцягнуць да адказнасці. Таму важна знайсці баланс паміж прасоўваннем нацыянальнай і міжнароднай лічбавай бяспекі з аднаго боку і інтэрнэт-волі з іншага. Лічбавыя свабоды і кібер-бяспека ўмацоўваюць адзін аднаго толькі тады, калі яны вырашаюцца разам.
Канферэнцыя праходзіць у Пасольстве Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве, але онлайн трансляцыя даступная усім, хто цікавіцца тэмай.
Семінар «Правы Чалавека і Высокія Тэхналогіi – абмен Нідэрландскiм, Польскiм i Беларускiм вопытам» стартуе ў 16:30 па беларускім часе.