Удагонку за MSQRD: першы дзіцячы хакатон прайшоў у Менску

У менскім бізнес-клубе Imaguru 19 сакавіка прайшоў першы дзіцячы хакатон. Больш за сотню дзетак і падлеткаў сабраліся ў 16 каманд, каб знайсці рашэнні праблем у пастаўленых задачах найбольш незвычайнымі падыходамі. Kids Hackathon адбываўся якраз следам за трыюмфам пераможцаў папярэдняга хакатону у Imaguru. Аўтары знакамітага дадатку MSQRD, які нядаўна стаў набыткам кампаніі Facebook, прэзентоўвалі свой першы прататып напрыканцы 2015 на «дарослым» хакатоне Garage48 у Imaguru.

Канцэпцыя дарослага хакатона ў тым, каб прайсці ўсе цыклы распрацоўкі: ад стадыі зараджэння ідэі і да стадыі яе рэалізацыі ў MVP. Дзіцячая версія адрозніваецца крыху спрошчаным фарматам: замест 48 гадзін толькі 7, а таксама ад пачатку арганізатармі фармулюецца праблема, рашэнне якой каманды мусяць вынайсці:

«То бок гэта такая крэатыўнасць, як ты будзеш яе рабіць, чаму менавіта так рэалізоўваць, чаму не інакш. Мы ім ставім канкрэтную задачу».

– тлумыць Generation.by адзін з арганізатараў дзіцячага хакатона Арцём Карпечэнка.

Фота з уласнага архіву

У Масачусецкім тэхналагічным універсітэце, для таго каб навучыць дзяцей праграмаваць, прыдумалі і распрацавалі адмысловую мову праграмавання Скрэтч (Scratch). Яна вучыць алгарытмізацыі, спрыяе творчаму падыходу і нетрывіяльным спосабам рашэння задач.

«Мы адыходзім ад школьнай сістэмы, якая разлічаная на тое, што ў нас ёсць адно пытанне і адзін адказ. Мы хочам сысці ад гэтай логікі і паставіць проста праблему, а адказ можа быць любым. І любы адказ будзе правільным. Таму што гэта, як ты бачыш. Калі запытацца ў дзіцяці: "Што ты значаць канікулы для цябе?" Кожны дзіцёнак адкажа нешта сваё. У нас хакатон праводзіцца ў апошні дзень трэцяй чвэрці, перад канікуламі, каб калі яны загарацца сваімі ідэямі, то маглі б далей працягнуць іх рэалізоўваць», – распавядае Арцём Карпечэнка.

На хакатон у Менск з касмічнымі ідэямі прыехалі і школьнікі з іншых гарадоў краіны: 

«У нас ёсць адна каманда, якая прыехала з Гомелю. Яны прыехалі гатовай камандай і захацелі рабіць міжпланетныя шалі.

На Зямлі мы, дапусцім, важым Х, тады на Месяцы мы будзем важыць 0,83, на Марсе яшчэ адно значэнне вагі будзе. То бок на кожнай планеце па-рознаму. Сутнасць у тым, што міжпланетныя шалі, а ўжо сама рэалізацыя - як ты гэта зробіш - гэта ўжо зусім іншы працэс.

Яны задзейнічалі вэб-камеру, калі ты рукой варушыш перад экранам і прыхінаешся да якой-небудзь планеты – праграма табе кажа колькі ты на гэтай планеце будзеш важыць. Тут грае ролю менавіта крэатыўнасць, як ты хочаш гэта рэалізаваць», – распавядае арганізатар.

У спаборніцтве прымалі ўдзел каманды з розным узроставым дыяпазонам, але ўзрост не даваў форы ўдзельнікамі, бо ацэнка іх працы ўключала перш за ўсё наяўнасць ідэі, а не яе рэалізацыю на падставе досведу і прафесіяналізму, які ўдзельнікі яшчэ здабудуць пазней. 

«Такі цікавы момант, што ў нас крытэры адзнакі не будуць зводзіцца да таго, на колькі крута вы гэта рэалізавалі. Важная сама ідэя рэалізацыі. Ты мог закласці проста мега-крутую ідэю рэалізацыі, і мы вінны менавіта гэта ацэньваць. А не ацэньваць тое, што ты там дужа складаны код напісаў. Вельмі складаны код – гэта проста менавіта тваё веданне праграмавання. А вось гэтую крэатыўнасць ацаніць – гэта зусім іншы момант».

Па завяршэнні журы абрала пераможцаў у кожнай з 4 катэгорый. Прыз у секцыі «Адукацыя» – у праекта «Межпланетные шалі». Самымі моцнымі ў секцыі «Экалогія» стаў праект «Эка-граматнасць». Лепшай у «Прадпрымальніцтве» стала гульня «Кашалёк-капілка». У катэгорыі «Здаровы лад жыцця» прыз атрымала Game Your Morning.

Спонсары дзіцячага хакатон у Imaguru : EPAM, МТБанк, Papa John's, «Анега», ЗП «Старая крэпасць».

 


Юля Сакалоўская 17:13, 21.03.2016 | Рэпартажы |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0552 seconds.