Удагонку за MSQRD: першы дзіцячы хакатон прайшоў у Менску
У менскім бізнес-клубе Imaguru 19 сакавіка прайшоў першы дзіцячы хакатон. Больш за сотню дзетак сабраліся ў 16 каманд, каб знайсці рашэнні праблем у пастаўленых задачах найбольш незвычайнымі падыходамі. Kids Hackathon адбываўся якраз следам за трыюмфам пераможцаў папярэдняга хакатону у Imaguru: аўтараў знакамітага дадатку MSQRD.
→Паспець да зімы: актывісты збіраюць 200 тыс. USD для заканчэння будаўніцтва дзіцячага хоспіса
Пакуль у топ-навінах войны і тэракты, у Мінску 14 лістапада вучні 10 школ, іх бацькі і вядомыя беларускія спартоўцы засяродзіліся на тым, каб прыцягнуць увагу да праблемы завяршэння будаўніцтва дзіцячага хоспісу. На дадзены момант кошт шчасця цяжкахворых дзяцей складае 200 тысяч даляраў.
→Як падрастае пакаленне Z: у Мінску прайшоў турнір па робататэхніцы
Сучасны дзіцёнак з першага класу можа запраграмаваць LEGO-робата, нават не ўмеючы чытаць і пісаць. На выходных у Мінску прайшоў чэмпіянат па робататэхніцы для дзяцей.
→Надзін з Германіі: «Пра мяне казалі „Cмотри, она говорит „яйкі“ вместо „яйца“!»
Немка Надзін Лашук пачала вучыць беларускую з вельмі незвычайнай прычыны: бойфрэнд адмовіўся размаўляць з ёй па-расейску. Нягледзячы на тое, што ў БДУ, дзе дзяўчына праходзіла стажыроўку, вучыць беларускай адмовіліся, Надзін не спыніла пошукі і сустрэла сваю настаўніцу ў цягніку Менск-Вільня. Пасля году заняткаў пара перайшла на беларуска-нямецкія дыялогі, неўзабаве маладыя пабраліся шлюбам. Цяпер Надзін — маці двухмоўнага дзіцёнка і мінчанка, што саромецца размаўляць па-беларуску ў горадзе.
→Маладыя беларускія творцы абвясьцілі Дзень радасьці

«Дзень радасьці» — канцэрт беларускіх музыкаў і аўкцыён у падтрымку дзіцячых дамоў. Сябры, у дарослых столькі сьвятаў цяпер — і Дзень Закаханых, і Дзень Мужчын, і Дзень Жанчын… Давайце зробім падарунак і дзеткам-сіротам!
→Навагоднія трэнды пакаленьня Z

У сэзоне Новы год 2012 у маленькіх беларусікаў у трэндах вобразы піратаў, рыцараў ды іншых мужных герояў. А дзяўчаты нязьменна аддаюць перавагу строям прынцэсак, феяў ды казачных прыгажуняў. Аднак традыцыйна Дзед Мароз прыцягвае мех падарункаў, а елачка «запальваецца» толькі пасьля шумнага хору маленькіх герояў. Сёньня ў Менску прайшоў ранішнік «Ялінка» — сьвята, якое штогод ладзіцца супольнасьцю беларускамоўных бацькоў.
→S°unduk сустракае птушак шпакоўнямі

Фан-клюб гурта S°unduk абвесьціў конкурс на лепшы птушыны домік. «Сундукаўцы» сьвяткуюць 1 красавіка ня толькі дзень усіх жыцьцярадасных людзей, а й сьвята экалягічнага календара — час вяртаньня птушак з выраю.
→Лепшыя ўзнагароды ад экспэртаў падзялілі няісныя «Дзецідзяцей» ды містычная Hvarna
Сёньня прайшла цырымонія абвешчаньня лепшых музычных альбомаў 2010 году па вэрсіі Experty.by. Прэмія трымала інтрыгу да апошняга. І так, «лепшы альбом» і яшчэ тры ўзнагароды атрымалі «Дзецідзяцей», для якіх імпрэза сталася ў тым ліку нагодай сустрэцца пасьля раставаньня. Яшчэ тры перамогі ў альбому «экспартнай» Hvarna, а лепшы дэбютнік — у рэпэраў Pananieba.
→«Рухай восень!» на гістфаку

27 кастрычніка ў 19.00 у актавай залі гістарычнага факультэта БДУ адбудзецца дабрачынны канцэрт «Рухай восень!». У мерапрыемстве бяруць удзел беларускія музыкі і паэт Андрэй Хадановіч.
→Ганна Хітрык падаросьлела і прэзэнтавала Sunduk

2 кастрычніка ў Палацы культуры вэтэранаў адбылася прэзэнтацыя новага праекту Ганны Хітрык — S*unduk. Гэта быў першы Ганьнін выхад на музычную сцэну пасьля прыпыненьня дзейнасьці вядомага гурта «Дзецідзяцей». Маючы больш, чым трохгадовую гісторыю посьпеху і тры альбомы на сваім рахунку, гурт спыніў існаваньне ў чэрвені, тым самым павергнуўшы ў шокавы стан сталых прыхільнікаў. Працягам музычнай самарэалізацыі для Зьмітра Есяневіча і Міхаіла Зуя стаў новы праект «Или-или», які ў бліжэйшы час выступіць з канцэртам. А ўражаньні ад першага выступу S*undukа чытайце ў рэпартажы.
