Паспець да зімы: актывісты збіраюць 200 тыс. USD для заканчэння будаўніцтва дзіцячага хоспіса

untitled-2224

Пакуль у топ-навінах войны і тэракты, у Мінску 14 лістапада вучні 10 школ, іх бацькі і вядомыя беларускія спартоўцы засяродзіліся на тым, каб прыцягнуць увагу да праблемы завяршэння будаўніцтва дзіцячага хоспісу. На дадзены момант кошт шчасця цяжкахворых дзяцей складае 200 тысяч даляраў.

Галоўнай пляцоўкай флэшмобу стала спартовая заля гімназіі №35 г. Менска. Сюды, у Курасоўшчыну, адклаўшы свае трэніроўкі ў Аўстраліі, на адзін дзень прыляцела бронзавы прызёр Чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы Аліна Талай.

untitled-2297

«Мне здаецца, што ў нашым свеце зараз вельмі важна заставацца людзьмі, і людзьмі, якія спачуваюць і нясуць дабрыню іншым. І адным з такіх момантаў можна назваць дапамогу дзіцячаму хоспісу. А гэтыя дзеці маюць патрэбу ў нашай дапамозе. Зразумела, што грошы не маленькія, але калі сабрацца усім разам і быць як адна каманда, што і прадэманстравалі сёння дзеці з гімназіі, мы зможам ператварыць мару аб новым Хоспісе ў жыццё», – тлумачыць свой удзел у ініцыятыве Аліна Талай.

Аліна Талай ўжо другі раз выступае ў ролі «пасла дабра» ад кампаніі Velcom. Папярэдне, у жніўні гэтага году, у межах вялікай дабрачыннай кампаніі «#velcombegom: Дзеці дзеля дзяцей», быў праведзены дабрачынны забег. Дзякуючы гэтаму флэшмобу атрымалася сабраць 330 млн. рублёў. Акрамя таго, кампанія Velcom адкрыла адмысловы кароткі нумар дапамогі «2015», каб любы абанент мог зручна ахвяраваць свае 10 000 рублёў на будаўніцтва.

Вячаслаў Смірноў

«За некалькі месяцаў акцыі на кароткі нумар 2015 ужо даслалі ахвяраванні больш 30 000 неабыякавых абанентаў Velcom. Але гэтага недастаткова, – распавёў падчас акцыі ў гімназіі арганізатар мерапрыемства, кіраўнік прэс-службы кампаніі Velcom Вячаслаў Смірноў. – Для заканчэння будаўніцтва хоспісу неабходна сабраць яшчэ 200 тыс. даляраў – астатнія 10% ад усёй сумы. Наша задача - дапамагчы ім скончыць гэту працу».

На працягу дабрачыннага спаборніцтва, дзеці і бацькі супольна ўдзельнічалі ў эстафетах. Адным з этапаў мерапрыемства было зачытванне школьнікамі папяровых смс, у якіх былі пажаданні для хворых дзетак.

untitled-2271

«Я ніколі не быў у хоспісе, – распавядае Даніла, вучань гімназіі №35, - але мне вельмі хочацца дапамагчы. Я не лекар, каб кагосьці вылекаваць. Не будаўнік, каб прыйсці і штосьці пабудаваць. Адзінае, што я магу – папрасіць: мама і тата, усё, хто тут прысутнічае, дастаньце, калі ласка, свае тэлефоны і адпраўце смс-кі дапамогі з хэштэгам #velcombegom, ці патэлефануеце на кароткі нумар velcom 2015. Так вы ахвяруеце 10 000 рублёў на новы будынак для цяжкахворых дзяцей. Было б выдатна, калі б такія ж хлопчыкі і дзяўчынкі сустрэлі Каляды ў новым камфортным будынку».

Калі ў дырэкцыі Беларускага дзіцячага хоспіса не атрымаецца сабраць грошы для завяршэння будаўніцтва да зімы, справу прыйдзецца закансерваваць на нявызначаны тэрмін. Кошт такой вымушанай «замарозкі» 200 000 даляраў. Столькі ж прыйдзецца аддаць увесну, каб запусціць будоўлю нанова.

Засталася зрабіць зусім крыху да павелічэння каэфіцыента дабрыні ў наваколлі. Даслаць смс-паведамленне с хэштэгам #velcombegom, альбо патэлефанаваць на кароткі нумар 2015, ахвяраваўшы такім чынам 10 000 беларускіх рублёў на будаўніцтва дзіцячага хоспісу.

 


Юля Сакалоўская 06:37, 16.11.2015 | Рэпартажы |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.046 seconds.