MediaBarCamp 2016 пройдзе пад тэмай Art&Transformation

Арганізатары унікальнай вялікай штогадовай не-канферэнцыі актывістаў з Беларусі і свету, якая праходзіць у Літве, назвалі даты сёлетняй імпрэзы.

IX MediaBarCamp адбудзецца 26 — 29 траўня 2016  ў Літве  і збярэ разам актывістаў з Беларусі і астатняга свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта. Арганізатарам MediaBarCamp 2016 з’яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі.

MediaBarCamp унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце не-канферэнцыі і адкрытай прасторы, пад час якой праграма складаецца і ўпарадкаваеца непасрэдна самімі ўдзельнікамі.

Галоўная мэта MediaBarCamp стымуляванне медыяактывызму і праектаў у галіне новых медыя, папулярызацыя выкарыстання сацыяльных сетак і магчымасцей камунікацыі праз інтэрнэт. стварэнню новых MBC2016 таксама накіраваны на каардынацыю ўжо існуючых ініцыятыў у краінах-удзельніцах, а таксама развіццю кантактаў ў рамках актыўнага міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва.

Тэма MediaBarCamp 2016 Art&Transformation ці мастацтва і трансфармацыі.

Мы імкнёмся сабраць разам людзей, каб абмеркаваць становішчы, падзяліцца ідзеямі і досведам пра тое ў якой ступені палітычныя пытанні маюць мастацкае паходжанне і наколькі мастацтва можа ўплываць на палітычную сферу. Ці мае мастацтва, наогул, моц і магчымасці дзеля таго, каб што-небудзь змяніць у грамадстве? Бо кожнае мастацкае дзеянне мае пэўны палітычны складнік. Мастацтва – гэта артыкуляцыя ўласнай пазіцыі крэатыўнымі сродкамі. І гэта тое, што аб’ядноўвае мастацтва і грамадскае жыццё. Гэта рэакцыя на сучасны момант, ці суб’ектыўныя прадчуванні хвалюючай будучыні. Але ж часам творчы чалавек можа так артыкуляваць уласную пазіцыю па актуальным праблемам, як ніводны палітык не змог бы сабе дазволіць. Можа быць у гэтым і ёсць патэнцыял мастацтва? Існуе шмат НДА і актораў грамадзянскай супольнасці якія вельмі актыўна ўключаны ў лакальную палітыку і спрабуюць уплываць на працэс прыняцця рашэнняў. У той жа час, існуюць палітычныя арганізацыі і інстытуцыі, якія ўспрымаюць сябе як палітычныя ўстановы, а на самой справе яны дзейнічаюць як НДА ці артсуполкі.

Падрабязнасці і магчымасць падаць заяўку: на сайце mediabarcamp.com/


11:00, 15.03.2016 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0476 seconds.