На новы набор TeenGuru IT чытачам Generation.by зніжка 30%


Падлеткі наведваюць мінскі офіс Wargaming. Фота Юлі Сакалоўскай

Мінскі бізнес-клуб Imaguru працягвае курсы TeenGuru IT для дзяцей 13-17 гадоў, каб навучыць ствараць уласны бізнэс у IT. Удзельнікаў праграмы пазнаёмяць з відамі бізнесу ў IT, разбяруцца, чаму адныя ідэі праваліліся, а іншыя прынеслі сваім аўтарам мільёны і мільярды даляраў, а таксама пройдуць па шляху стварэння праграмнага забеспячэння, высвятляць, хто, калі і што робіць, і якую ролю ў поспеху IT-бізнесу грае маркетынг.

Заснавальнікі праграмы абяцаюць, што навучанне будзе станоўча адрознівацца ад звыклых заняткаў у школе: без настаўнікаў-тэарэтыкаў і сумных хатніх прац.

«Мы паказваем падлеткам на паспяховых прыкладах, як стаць бізнесоўцамі будучыні, як ствараць інавацыйныя прадукты. На змену настаўнікам прыходзяць выкладчыкі-практыкі, на змену звыклым урокам у школе — майстар-класы і экскурсіі ў IT-кампаніях. Важным элементам праграмы з'яўляецца і камандная праца з элементамі рэальнай канкурэнцыі, калі дзеці змогуць на практыцы ўжыць атрыманыя веды і пад кіраўніцтвам ментараў з IT-кампаній стварыць і прадставіць свой прадукт».

На працягу 4-х месяцаў:

  • дзеці прыдумляюць ідэю для свайго прадукту,
  • праходзяць праз усе этапы дызайн-мыслення,
  • знаёмяцца з асновамі праграмавання,
  • вучацца распрацоўваць кампутарныя гульні,
  • ствараюць тэхнічнае заданне свайго праекта,
  • прыцягваюць першых карыстальнікаў,
  • знаёмяцца з асновамі прасоўвання праекта,
  • ствараюць сайт для свайго прадукту і прэзентуюць яго ментарам і бацькам.

Усе класы вядуць лепшыя прадпрымальнікі і кіраўнікі IT-кампаній, праграмісты.

Заняткі праходзяць па суботах з 13:00 да 16:00 у бізнэс-клубе Imaguru па адрасе вул. Фабрыцыуса 4.

Падрабязная праграма курсаў на сайце.

Адмысловая зніжка ў 30% для чытачоў Generation.by: каб яе атрымаць, дадайце пры рэгістрацыі слова generationz.


17:00, 19.02.2016 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0422 seconds.