Стынг супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі

Стынг, які наведаў Менск з канцэртам 18 верасьня ў межах свайго сусьветнага туру, падтрымаў намаганьні праваабаронцаў у барацьбе за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. «Час гэта зьмяніць», — сказаў Стынг у сваім відэазвароце.


Sting і беларускія праваабаронцы Алег Гулак і Валянцін Стэфановіч

«Прывітанне, мяне завуць Стынг і я супраць сьмяротнага пакараньня ва ўсіх выпадках — таму што я веру ў чалавечую годнасьць. Толькі адна краіна ў Эўропе прымяняе сьмяротнае пакараньне — Беларусь. Час гэта зьмяніць. Няхай ваш голас пачуюць, падпішыце пэтыцыю супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, і давайце спынім гэта — раз і назаўсёды. Дзякуй», — адзначыў музыка.

Беларусь — апошняя ў Эўропе краіна, у якой дагэтуль прымяняецца сьмяротнае пакараньне. Прысуджаныя да смяротнага пакараньня ў Беларусі атрымліваюць кулю ў патыліцу. Цела не перадаецца сваякам, яны толькі атрымліваюць паведамленьне пра тое, што прысуд быў прыведзены ў выкананьне. Ім таксама не паведамляюць пра месца пахаваньня пакаранага, што толькі ўзмацняе іх пакуты.

Апроч Стынга гэтую пэтыцыю падпісалі вядомыя беларусы: пісьменьнікі Сьвятлана Алексіевіч і Ўладзімір Арлоў, музыкі Лявон Вольскі (NRM) і Ўладзімір Пугач (J:Mors) ды іншыя. Гэты крок дапаможа прыцягнуць увагу людзей ва ўсім сьвеце да сьмяротнага пакараньня як да праблемы, якая ня ведае нацыянальных межаў.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна»

11:00, 28/09/2010 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0602 seconds.